Людміла Генадзеўна Русава
Людміла Русава (11 чэрвеня 1954 — 30 мая 2010) — беларуская мастачка і перформерка. З 1990 года — член Беларускага саюза мастакоў. БіяграфіяНарадзілася ў 1954 годзе ў пасёлку Дашчанае Архангельскай вобласці, РСФСР. У 1973 годзе скончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава, затым ў 1979 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне манументальна-прыкладнога мастацтва. 15 гадоў працавала мастачкай на Барысаўскім камбінаце дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Удзельніца творчых аб’яднанняў «Форма» і «Плюраліс». Работы Людмілы Русавай знаходзяцца ў зборы Нацыянальнага мастацкага музея (Мінск, Беларусь), у Мастацкім музеі Цымерл (ЗША, Нью-Джэрсі), у муніцыпалітэце Бона, а таксама прыватных калекцыях у Мінску, Вільнюсе, Рызе, Гданьску, Варшаве, Стакгольме, Берліне і Бостане. Творчая дзейнасцьУ 1970 — 1980-я гады ў Мінску разам з Ігарам Кашкурэвічам стварыла нефармальную групу мастакоў «Плюраліс»[1]. У 1980—1990 гадах была ўдзельніцай шматлікіх перфарматыўных групавых праектаў. Групавая выстава «Ажыўленне Казіміра» (Мінск, Палац мастацтва, 1989), «Супрэматычнае ўваскрашэнне Казіміра» (Масква, 1990), выставы мастацтва актуальнай пазіцыі «In-formation» (Віцебск, 1994, 1995, 1996), персанальны праект Людмілы Русавай «Т» (Мінск, галерэя «Шостая лінія»[2], 1995). У 1997 годзе Русава ўдзельнічае ў Тыдні перформансу, прысвечаным рэжысёру і рэфарматару сцэны Антанену Арто (Мінск, галерэя «Шостая лінія»[3]). З 1999 года ў Мінску удзельнічала ў міжнародным фестывалі перформансу «Navinki». У 2000 годзе выпусціла кнігу «Наскрозь». У яе ўвайшлі тэксты 1994—1999 гадоў, якія складаюць цэласны, структураваны аўтарскі тэкст, а таксама графічныя працы «Муміфікаваны знак», што неаднаразова дэманстраваліся раней на выставах у Беларусі і за мяжой. У гэтым жа годзе зрабіла «фотапраект як фотаперформанс» разам з Сяргеям Ждановічам — «Гульня ў лялькі»[4]. У 2003 годзе ў галерэі «NOVA» праходзіў сінтэтычны праект Людмілы Русавай «Месца танцаў-2003»[5]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia