Людміла Мікалаеўна Сінельнікава
Людміла Мікалаеўна Сінельнікава (нар. 24 ліпеня 1950, г. Варонеж, Расія) — беларуская артыстка балета. Заслужаная артыстка Беларусі (1979). БіяграфіяУ 1968 годзе скончыла Варонежскае харэаграфічнае вучылішча. Працавала ў тэатрах оперы і балета Варонежа і Казані . У 1972—1982 — салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1973 года. ТворчасцьЯе творчая індывідуальнасць найбольш яскрава выявілася ў партыях лірычнага плана. На беларускай сцэне стварыла запамінальныя, выразныя вобразы Папялушкі («Папялушка » С. Пракоф’ева), Марыі («Бахчысарайскі фантан » Б. Асаф’ева), Евы («Стварэнне свету» А. Пятрова), Адэты — Адыліі («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), Раймонды («Раймонда » А. Глазунова), Жызэлі («Жызэль » А. Адана), Лізы («Ліза і Кален » Ф. Герольда), Радысачкі («Чыпаліна » К. Хачатурана), выконвала таксама Мазурку і Прэлюд у балеце «Шапеніяна » на музыку Ф. Шапена і інш. Лаўрэат Міжнароднага конкурсу артыстаў балета ў Варне (1970, Балгарыя). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia