Андрэй Паўлавіч Пятроў
Андрэй Паўлавіч Пятроў (руск.: Андрей Павлович Петров; 2 верасня 1930, Ленінград — 15 лютага 2006) — расійскі кампазітар, музычны і грамадскі дзеяч. Народны артыст СССР (1980). ТворчасцьСкончыў Ленінградскую кансерваторыю (1954). У творчасці побач з сучаснай тэматыкай звяртаецца да гістарычных, легендарных і класічных сюжэтаў. У сімфанічнай музыцы 1990-х гадоў дамінуе рэлігійная тэматыка. Сярод твораў: оперы «Пётр Першы» (паст. 1975), «Маякоўскі пачынаецца» (паст. 1983); балеты «Станцыйны наглядчык» (паводле А. Пушкіна, паст. 1956), «Бераг надзеі» (паст. 1959), «Стварэнне свету» (паст. 1971); вакальна-харэаграфічная сімфонія «Пушкін» (паст. 1979); аперэты «Мы хочам танцаваць» («У рытме сэрца», паст. 1967), «Аб бедным гусары…» (паст. 1986); для аркестраў: сімфанічная паэма «Рада і Лойка» (паводле М. Горкага, 1954), сімфанічны цыкл «Песні нашых дзён» (1964), «Паэма памяці загінуўшых у гады блакады Ленінграда» (1966), сімфонія-фантазія «Майстар і Маргарыта» (паводле М. Булгакава, 1986), сімфонія «Час Хрыста» (1995) і інш. Аўтар песень, музыкі да драматычных спектакляў, кінафільмаў (больш за 50), у т.л. «Я крочу па Маскве», «Сцеражыся аўтамабіля», «Службовы раман», «Жорсткі раманс», «Старыя клячы», тэлесерыял «Пецярбургскія тайны». Аўтар кніг «Дыялог пра кінамузыку» (1982, з Н. Калеснікавай), «Час. Музыка. Музыканты» (1987). Прэміі і ўзнагародыДзяржаўныя прэміі СССР 1967, 1976. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia