Людміла Міхайлаўна Кальмаева
Людмі́ла Міха́йлаўна Кальма́ева (3 жніўня 1946, Мінск — 11 жніўня 2022[1]) — беларуская мастачка-жывапісец, графік, плакатыстка, скульптарка. БіяграфіяДа 1968 года навучалася ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце, у 1973 годзе скончыла Дзяржаўны інстытут мастацтваў Эстонскай ССР, атрымала дыплом графіка-афарміцелькі. Сябра Беларускага саюзу мастакоў з 1980 года.[2] У 1986—1992 гадах працавала выкладчыцай у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. Распрацавала ўласную методыку выкладання акварэльнага жывапісу[3]. З 1992 года жыла і працавала ў Арнэмаўдэне (Нідэрланды, правінцыя Зеландыя).[2] ТворчасцьРэгулярна выстаўлялася ў Беларусі[2]. Вядома як выбітная плакатыстка і аўтарка іранічных постмадэрнісцкіх праектаў. Працавала ў галіне плакату, станковай графікі, скульптуры і жывапісу. Міжнародную вядомасць атрымала афішамі для фільмаў і спектакляў[4]. Творы «Свечка» (аловак, папера, гуаш), «Ахвяры» (аловак, папера), «Аголеныя фігуры ў руху» (аловак, папера, 3 аркушы), «Нацюрморт» (аловак, папера, акварэль), «Хлопчык» (аловак, папера), «Дзяўчына» (аловак, папера) экспанаваліся ў красавіку 1991 года на аўкцыёне Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі Беларускай ССР (аўкцыён твораў выяўленчага мастацтва) у Мінску. Творы Людмілы Кальмаевай знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюзу мастакоў, калекцыі Беларускага саюза дызайнераў, Нацыянальным музеі плакату ў Віланаве (Варшава), Музеі плакату ў Канагаве (Японія), прыватных калекцыях Нідэрландаў, Германіі, Францыі, ЗША і Мексікі. Выстаўкі
Узнагароды
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia