Людміла Сяргееўна Іванова
Людміла Сяргееўна Іванова (нар. 23 ліпеня 1947, Мінск) — беларускі гісторык-медыявіст, архівіст, палеограф. Спецыяліст па гісторыі рэфармацыйнага руху ў Беларусі (другая палова XVI — першая палова XVII стагоддзяў). Кандыдат гістарычных навук (2008)[1]. БіяграфіяНарадзілася 23 ліпеня 1947 года ў Мінску. Скончыла ў 1971 годзе гістарычны факультэт БДУ[1]. У 1969—1975 гадах навуковы рэдактар выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». У 1976—2007 гадах навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі XIII—XVIII стагоддзяў Інстытута гісторыі АН БССР. З 2007 года вядучы палеограф, галоўны архівіст, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытных актаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі[1]. Навуковая дзейнасцьНапрамкі даследаванняў: гісторыя Рэфармацыі, царкоўна-рэлігійныя уніі, міжканфесійныя адносіны, культурныя працэсы, кнігадрукаванне і міжнародныя культурныя сувязі Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стагоддзях, картаграфаванне кальвінісцкіх збораў Вялікага Княства Літоўскага, актавыя кнігі XVII стагоддзя[1]. Бібліяграфія
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia