Люцэрна пасяўная
Люцэрна пасяўная[1], Люцэрна сіняя (Medicágo satíva) — травяністая расліна; тыпавы від роду Люцэрна (Medicago) сямейства Бабавыя (Fabaceae). Шырока ўжываецца як кармавая расліна. НазваЛюцэрна пасяўная, люцэрна, лячуха, мядунка[1][2][3], люцэрна сеўная[4]. Батанічнае апісанне
Сцёблы чатырохгранныя, голыя або апушаныя, у верхняй частцы моцна галінаваныя, да 80 см вышынёй, могуць быць прамымі, шырока кусцістымі або ляжаць. Карэнішча магутнае, тоўстае, глыбока залягае. Лісце на хвосціках. Лісточкі 1-2 см даўжынёй і 0,3—1 см шырынёй, даўгавата-зваротнаяйкападобныя, суцэльныя. Кветканосы пазухавыя, даўжэй лісця. Гронка галоўкавая, густая, шматкветная, 2-3 см даўжынёй. Кветкі сіне-фіялетавыя. Чашачка 0,5—0,6 см даўжынёй трубкава-варонкападобная, валасістая. Плод — боб, каля 0,6 см у папярочніку. Распаўсюджанне і экалогіяУ дзікім выглядзе расце ў Малой Азіі і на Балканах. У культуры і як заносная — па ўсім свеце[5]. Расліна расце па асыпках, на сухіх лугах, травяністых схілах, на стэпах, на пашах, па ўзлесках, у хмызняках, на галечніках, у далінах рэк, як пустазельнае ў пасевах і каля іх. Гаспадарчае значэнне і выкарыстаннеЛюцэрна пасяўная — выдатны меданос. Пры спрыяльных пагодных умовах меданасіць дасягае: у раёнах паліўных земляробства — 300 кг з гектара пасеваў, без паліву — 25-30 кг. Нектар бескаляровы, змяшчае да 50 % цукру. Вадкі люцэрнавы мёд празрысты або залаціста-жоўты жоўты, адразу пасля адпампоўвання крышталізуецца да стану густых вяршкоў[6]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia