Лявон Цімафеевіч Баразна
Ляво́н Баразна́ (4 лютага 1929, в. Новае Сяло, Талачынскі раён — 15 жніўня 1972, Мінск) — беларускі мастак і даследчык культуры, актывіст захавання гісторыка-культурнай спадчыны. Забіты ў 1972 г. пры нявысветленых абставінах. БіяграфіяУ 1950 г. пасля службы ў савецкім войску ўпершыню трапіў у Мінск. Паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча і ў 1952 г. атрымаў дыплом. Падчас вучобы ён пачаў актыўна цікавіцца арнаментам, адзеннем, ткацтвам. Хадзіў па вёсках і распытваў у людзей, што за вопратку яны носяць, якія выкарыстоўваюць арнаменты, посцілкі, як ткалі, як вышывалі; замалёўваў узоры. Вынікам сталі пазней 4 альбомы пра скарбы беларускай народнай культуры, якія ён здаў у Мастацкі музей. Удзельнік мастацкіх выставак з 1957 года[1]. У 1963 г. Баразна зноў прыехаў ў Мінск, паступіў на мастацка-прамысловы факультэт (аддзяленне ткацтва) Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, які скончыў у 1968 г. Пасля пачатку навучальнага года з Зянонам Пазняком стварылі ў інстытуце суполку пад назвай «Аматары беларускага мастацтва», ладзілі экскурсіі па старым Мінску, этнаграфічныя экспедыцыі, арганізоўвалі вечарыны. Працаваў галоўным мастаком Мастацкага фонду БССР. У 1967 г. яму даручылі афармленне Мінска да 900-гадовага юбілею, але неўзабаве ён быў адхілены ад працы[2]. Член Беларускага саюза мастакоў з 1967 года[1]. Моцна сябраваў з Уладзімірам Караткевічам[3]. У 1969 г. разам з З. Пазняком выступаў у абарону вуліцы Няміга. Іх сумесны артыкул надрукавала газета «Правда», дзякуючы чаму Машэраў на 3 гады прыпыніў знішчэнне Нямігі[4]. У 1972 г. Баразна рыхтаваў публічную акцыю пратэсту супраць разбурэння Нямігі. Гібель15 жніўня 1972 г. у старым горадзе ён кінуўся на вуліцы ратаваць жанчыну, на якую напалі бандыты. Дзяўчына імгненна знікла, а Лявон атрымаў смяротны ўдар[5]. Следчыя органы трактавалі гэта забойства як звычайны крымінал, але пэўныя акалічнасці даюць падставы падазраваць у здзяйсненні злачынства савецкія спецслужбы[4]. Развітанне адбывалася ў невялікай зале Саюза мастакоў. Пахаваны на талачынскіх могілках. Забойцы былі схоплены. Паводле ўспамінаў Міколы Купавы суд над імі ператварыўся ў бясконцы фарс і здзек з сімуляцыяй вар'яцтва адным з забойцаў, з адмовай і заменай паказанняў сведак. Забойцы атрымалі мізэрныя тэрміны, неўзабаве скасаваныя амністыяй[6]. ПамяцьУ 1975 яго сябры зладзілі ў Мінску яго персанальную выстаўку, якая мела вялікі грамадскі рэзананс. У лютым 2010 годзе ў Нацыянальным мастацкім музеі ўрачыста адкрылася выстаўка «Лявон Баразна. Спадчына». ТворчасцьПрацаваў у станковым жывапісе, графіцы, пастэлі, акварэлі, дэкаратыўным мастацтве, у галіне мастацтвазнаўства. Сярод жывапісных твораў: «Зязюлечка», «Стары Мінск», «Гаспадар», «Жаночы партрэт»; у графіцы: «Мястэчка», «Старая», «Народны спявак Ляоніч»; аўтар альбомаў «Беларускае народнае адзенне», «Беларуская народная вопратка», «Арнамент Паўднёвай Беларусі», «Тканіны Гродзеншчыны», «Гравюры Францыска Скарыны». Паводле яго эскізаў створаны касцюмы для Гродзенскага ансамбля песні і танца «Нёман», Смаргонскага ансамбля песні і танца імя Агінскага, Навагрудскага ансамбля песні і танца «Свіцязь»[1]. Творчасць
УзнагародыЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia