Лідзія Іванаўна Цягака
Лідзія Іванаўна Цягака (21 лютага 1937, Кампанііўка, Кіраваградская вобласць, УССР — 10 лютага 2015[1]) — беларускі антраполаг. Доктар медыцынскіх навук (1990), кандыдат гістарычных навук (1970), прафесар (1998). БіяграфіяУ 1960 годзе скончыла лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута. З 1969 па 2008 гады працавала ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі (з 1990 года загадчык аддзела). У 1970 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Антропологические данные к этногенезу белорусского народа (дерматоглифика, одонтология)». У 1990 годзе абараніла доктарскую дысертацыю: «Организующие структуры дерматоглифики и закономерности нее популяционной изменчивости». З 2008 па 2015 гады працавала ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі загадчыкам аддзела антрапалогіі і экалогіі. Памерла 10 лютага 2015 года. Навуковая дзейнасцьДаследавала праблемы часавай і прасторавай зменлівасці морфафункцыянальных прыкмет людзей, варыябельнасць дэрматагліфічных і аданталагічных прыкмет этнагенетычных працэсаў на тэрыторыі Беларусі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1998, у сааўтарстве) — за цыкл прац «Чалавек і яго біякультурная адаптацыя». Працы
ЗноскіЛітаратура |
Portal di Ensiklopedia Dunia