Лілія Васілеўна Камлюк
Лілія Васілеўна Камлюк (нар. 2 лютага 1937, Орша) — беларускі вучоны ў галіне гідраэкалогіі, доктар біялагічных навук (1992), прафесар (1997), выкладчык кафедры агульнай экалогіі і методыкі выкладання біялогіі біялагічнага факультэта БДУ (з 1997). БіяграфіяКамлюк Лілія Васілеўна нарадзілася 2 лютага 1937 года ў Оршы. Пасля заканчэння ў 1959 годзе біялагічнага факультэта БДУ працавала ў Інстытуце Біялогіі АН БССР. З 1960 па 1963 гады — аспірантка кафедры заалогіі біялагічнага факультэта БДУ, яе навуковым кіраўніком быў вядомы вучоны прафесар Г. Г. Вінберг. Пасля заканчэння аспірантуры засталася працаваць на кафедры заалогіі на пасадзе асістэнта. У 1963—1964 гг. — стажор Паляраграфічнага інстытута і Карлавага ўніверсітэта ў Празе (ЧССР). У 1965 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. З 1968 года працавала на кафедры заалогіі на пасадзе старшага выкладчыка. У 1972—1979 гг. — старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі гідрабіялогіі і ўгнаенні сажалак Беларускага навукова-даследчага інстытута рыбнай гаспадаркі. Са снежня 1979 года — дацэнт кафедры агульнай экалогіі біялагічнага факультэта БДУ, вучонае званне дацэнта прысвоена ў 1981 г. У 1992 г. абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Закономерности функционирования зоопланктонного сообщества экосистем рыбоводных прудов». З 1992 г. па сённяшні дзень — прафесар кафедры агульнай экалогіі і методыкі выкладання біялогіі біялагічнага факультэта БДУ. Вучонае званне прафесара прысвоена ў 1997 г. Чытае студэнтам біялагічнага факультэта лекцыі па курсах «Экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне», «Методыка выкладання біялогіі», «гідраэкалогіі» і «Глабальная экалогія», кіруе падрыхтоўкай курсавых і дыпломных работ студэнтаў кафедры, на працягу многіх гадоў з’яўляецца членам ДЭК, членам Савета біялагічнага факультэта, з’яўляецца членам журы Рэспубліканскага агляду навуковых студэнцкіх работ па біялогіі. Вобласць навуковых інтарэсаўГідраэкалогія рыбаводных сажалак, а таксама праблемы насычаснасці і выкладання біялогіі ў сярэдняй школе. Педагагічная дзейнасцьЛілія Васільеўна распрацавала вучэбныя і тыпавыя праграмы па шэрагу курсаў спецыяльнасці «біяэкалогія»; з’яўляецца кіраўніком навуковых праектаў БДУ, Нацыянальнага інстытута адукацыі, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Па выніках навукова-даследчай і вучэбнай працы апублікавала звыш 250 навуковых, навукова-метадычных і вучэбных публікацый. Прафесар Л. В. Камлюк разам з дацэнтам В. В. Грычыкам прымаюць удзел у вучэбна-метадычным забеспячэнні рэформы біялагічнай адукацыі ў агульнаадукацыйнай школе, працуючы, у прыватнасці, над пытаннямі выяўлення насычанасці школьных біялагічных курсаў, складання навучальных праграм. Л. В. Камлюк выконвае велізарную працу па напісанні падручнікаў для сярэдніх школ і навучальных дапаможнікаў для тых, хто паступае ў ВНУ. Ёю ў сааўтарстве апублікавана 15 вучэбных дапаможнікаў, некаторыя з іх вытрымалі па 8 выданняў. Л. В. Камлюк — член двух саветаў па абароне дысертацый, трох рэдакцыйных саветаў, член міжнароднага савета па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве ў галіне даследаванняў водных біярэсурсаў і аквакультур, член экспертнага савета Фонду фундаментальных даследаванняў Рэспублікі Беларусь і савета па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацыі па спецыяльнасцях «гідрабіялогіі», «Заалогія», «Экалогія» і шэрагу іншых саветаў. Ветэран працы. Навуковая дзейнасцьЛ. В. Камлюк даследавала структурныя і функцыянальныя змены ў згуртаванні зоапланктона двух вадасховішчаў г. Мінска (Дразды і Чыжоўскага), якія знаходзяцца пад уплывам комплекснага антрапагеннага ўздзеяння на ўваходзе і выхадзе з горада. Даследавала сімбіёфауну двухстворкавых малюскаў Dreissena polymorpha, арэал якой інтэнсіўна пашыраецца ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы. Работы па вывучэнні біяразнастайнасці водарасцей, якія ахопліваюць відавую, біятыпічную і структурна-функцыянальную разнастайнасць водарасцевых згуртаванняў перыфітону, фітапланктону, мікрафітабентасу, метафітону, нейстону вядуцца на рознатыповых экасістэмах: азёрах, рэках, сажалках, каналах, меліярацыйных сістэмах, пачата вывучэнне альгафлоры балот[1]. УзнагародыУ 2012 годзе за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць удастоена ганаровага звання «Заслуженный работник Белорусского государственного университета». Асноўныя працы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia