Лілія Воранава

Лілія Воранава
Дата нараджэння 4 жніўня 1959(1959-08-04) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Член у

Лілія Воранава (нар. 4 жніўня 1959, в. Вусаўцы, Мёрскі раён, Віцебская вобласць) — грамадская дзяячка беларускай дыяспары ў Латвіі.

Біяграфія

Нарадзілася 4 жніўня 1959 года ў вёсцы Вусаўцы Мёрскага раёна. Пасля заканчэння сярэдняй школы, дзе выкладанне вялося на беларускай мове, пераехала ў г. Даўгаўпілс, дзе працавала ў Інфармацыйна-вылічальным цэнтры дзяржаўнай статыстыкі. Вучылася на эканаміста ў вячэрнім тэхнікуме[1].

Спявае ў харавой капэле «Спадчына», была яе старастай. У 2017 г. уступіла ў Беларускае культурна-асветніцкае таварыства «Уздым», шмат гадоў з’яўлялася членам праўлення таварыства. Праводзіць літаратурна-музычныя вечарыны пры Цэнтры беларускай культуры[1].

У 2020 годзе была апублікавана першая кніга вершаў Воранавай на беларускай і рускай мовах[1].

У 30 жніўня 2022 года аднагалосна выбрана новым старшынёй Беларускае культурна-асветніцкае таварыства «Уздым» пасля таго як папярэдняя старшыня, Іна Валюшка, выйшла з арганізацыі[1].

Сям’я

Мае ўнука Акім, які наведвае беларускую нядзельную школку «Вясёлка», і ўнучку[1].

Крыніцы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya