Лімпопа (правінцыя)
Лімпо́па — адна з правінцый Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Існуе з 1994 года, калі была вылучаная з Трансвааля пад назвай Паўночны Трансвааль. З 1995 да 2003 гады звалася проста Паўночная правінцыя, затым атрымала цяперашную назву. Правінцыя знаходзіцца на поўначы ПАР, мяжуе з Паўночна-Заходняй правінцыяй, правінцыямі Гаўтэнг і Мпумаланга, а таксама з Батсванай, Зімбабве і Мазамбікам. Па тэрыторыі Лімпопа праходзіць аўтамабільная траса N1, адна з самых ажыўленых у Афрыцы, праз яе таксама праходзяць дарогі з глыбіні кантынента да важных партоў у Дурбане, Рычардс-Бэй, Мапуту. Цэнтр правінцыі — горад Палакванэ (раней зваўся Пітэрсбург). Правінцыя падзеленая на шэсць муніцыпальных акруг: Бахлабела, Ватэрберг, Вхэмбэ, Мопані, Секукхуна і акруга Казярога. Вядомыя асобы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia