Усходне-Капская правінцыя
Усходняя Капская правінцыя — адна з правінцый Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Створаная ў 1994 годзе з часткі былой Капскай правінцыі, а таксама квазінезалежных бантустанаў Цыскей і Транскей. Гэтая правінцыя — асноўная тэрыторыя народа коса, з якога вышлі шматлікія вядомыя паўднёваафрыканцы, уключаючы такіх дзеячаў АНК, як прэзідэнты ПАР Нельсан Мандэла і Таба Мбекі (абодва яны нарадзіліся менавіта ў гэтай правінцыі). Ва Усходняй Капскай правінцыі размешчаная буйная канурбацыя Порт-Элізабет. Цэнтр правінцыі — горад Біша. Правінцыя дзеліцца на шэсць акруговых муніцыпалітэтаў (Альфрэд-Нзо, Аматоле, Какаду, Крыс-Хані, ОР-Тамба, Укахламба) і гарадскі муніцыпалітэт Нэльсан-Мандэла, куды ўваходзіць горад Порт-Элізабэт. Іншыя буйныя гарады — Іст-Лондан (буйны порт), Грэхемстаўн. Правінцыя застаецца адной з найбедных у ПАР: гэта звязана, у прыватнасці, з вельмі нізкім узроўнем жыцця ў былых бантустанах Сіскей і Транскей. Усходняя Капская правінцыя мяжуе з Заходне-Капскай і Паўночна-Капскай правінцыямі, з правінцыямі Фры-Стэйт і Квазулу-Натал, а таксама з Лесота. На тэрыторыі правінцыі размешчаныя запаведнікі Адо і Цыцыкама. Вядомыя асобы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia