Кінафестываль![]() Кінафестываль — фестываль твораў кінамастацтва. Кінафестываль звычайна суправаджаецца публічным паказам шматлікіх фільмаў і прыездам іх аўтараў. Падчас большасці фестываляў праводзіцца конкурс фільмаў, па выніках якога ўручаюцца прызы (гран-пры, прыз гледачовых сімпатый і іншыя). Вынікі конкурса звычайна ацэньвае экспертнае журы — радзей праводзіцца галасаванне экспертаў. Міжнародная федэрацыя асацыяцый кінапрадзюсараў і кінафестывальны рухНайбольш прэстыжнымі кінафестывалямі з’яўляюцца агляды з конкурснай праграмай, якія маюць акрэдытацыю Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадзюсараў (фр.: Fédération Internationale des Associations de Producteurs de Films, FIAPF). Для таго, каб атрымаць акрэдытацыю, кінафестываль павінен адпавядаць некалькім крытэрыям: быць міжнародным; праводзіцца штогод; карыстацца падтрымкай мясцовай кінаіндустрыі; у конкурсе не павінна быць фільмаў, якія раней удзельнічалі ў іншых фестывалях. Акрамя таго, у адной краіне можа быць толькі адзін падобны фестываль. На сённяшні дзень акрэдытацыю FIAPF маюць 14 міжнародных конкурсных кінафестываляў гульнявых фільмаў[1]:
Таксама акрэдытаваны 5 кінафестываляў дакументальнага і кароткаметражнага кіно:
Акрамя таго, акрэдытацыю маюць 5 неконкурсных фестываляў гульнявых фільмаў і 28 конкурсных фестываляў спецыялізаваных гульнявых фільмаў. Увогуле акрэдытацыю FIAPF маюць 52 фестываля. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia