Мабільныя ТэлеСістэмы (Беларусь)
Беларуска-расійскае сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Мабільныя ТэлеСістэмы» (МТС) — беларускі аператар мабільнай сувязі стандартаў GSM/DCS (пакаленне мабільнай сувязі 2G), 3G/UMTS (3G), LTE TDD и LTE FDD (4G), NB-IoT[1]. Заснавальнікамі кампаніі з’яўляюцца РУП «Белтэлекам» (51 адсотак акцый) і ААТ «Мабільныя ТэлеСістэмы» (49 % акцый). ГісторыяКампанія пачала ажыццяўляць камерцыйную дзейнасць 27 чэрвеня 2002 года і стала другім, пасля А1, аператарам мабільнай сувязі ў Беларусі. 17 кастрычніка 2004 года кампанія «Мабільныя ТэлеСістэмы» першай сярод беларускіх аператараў дасягнула адзнакі ў 1 мільён актыўных абанентаў і адначасова стала буйнейшай сотавай кампаніяй у Беларусі. У студзені 2005 года рынкавая доля кампаніі перавысіла 50 %, а ў маі кампанія ўжо пераадолела мяжу ў 1,5 млн абанентаў. 27 чэрвеня 2006 года кампанія правяла рэбрэндынг, змяніўшы лагатып. ![]() 11 ліпеня 2007 года кампанія абвясціла пра тое, што лік актыўных абанентаў дасягнуў 3,5 млн чалавек. 7 красавіка 2009 года МТС дадала ў свае галасавыя аўтаінфарматары беларускую мову. Такім чынам, галасавыя паведамленні аўтаінфарматараў пачалі гучаць на трох мовах: англійскай, рускай і беларускай па чарзе. СтатыстыкаНа канец снежня 2020 года абанентская база складае 5,7 мільёнаў карыстальнікаў[2]. Зона дзеяння сеткі МТС ахапляе каля 92 % тэрыторыі краіны, на якой пражывае звыш за 98 % насельніцтва Беларусі (100 % гарадскіх жыхароў). Сувязь МТС забяспечваюць 4069 базавых станцый. Роўмінгавыя пагадненні ў кампаніі МТС сёння заключаны з 323 аператарамi ў 152 краінах свету. МТС валодае ўласнай сеткай фірмовых цэнтраў продажаў і абслугоўвання, якая складаецца з 37 офісаў у населеных пунктах Беларусі. Дылерская сетка — 971 салон у 383 населеных пунктах. Нумар абанента МТС
З уводам у Рэспубліцы Беларусь паслугі «Перанос нумара» (MNP) нумары абанентаў могуць прымаць значэнні:
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia