61-я партызанская брыгада
61-я партызанская брыгада — дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Клічаўскага, Бялыніцкага, Шклоўскага, Быхаўскага, Кіраўскага і Магілёўскага раёнаў. З ліпеня 1941 года на станцыі Мілое Клічаўскага раёна дзейнічала партызанская група Р. К. Паўлава, якая ў маі 1942 года ўвайшла ў Клічаўскі аператыўны цэнтр як 61-ы атрад. З лістапада атрад у складзе 5-й Клічаўскай брыгады, з мая 1943 года дзейнічаў самастойна. З ліпеня 1943 асобны атрад Магілёўскай ваенна-аператыўнай групы. 30 ліпеня 1943 года атрад (568 партызан) злучыўся з Чырвонай Арміяй. Пасля злучэння БШПР вызначыў атрад з кастрычніка 1943 года як брыгаду ў складзе 3 атрадаў. КамандаваннеКамандзірКамісары
Начальнікі штаба
ГісторыяПартызаны наносілі ўдары па камунікацыях на ўчастках Орша — Жлобін, Магілёў — Мінск, Магілёў — Бабруйск. У аперацыі «рэйкавая вайна» падарвалі больш за 800 рэек. 9 жніўня 1942 года вялі бой супраць карнікаў. Удзельнічалі ў разгроме нямецкіх ганізонаў у вёсцы Дручаны ў красавіку 1943, вёсцы Дашкаўка Магілёўскага раёна, у вёсцы Ермалавічы ў кастрычніку 1943, у гарадскім пасёлку Клічаў, 20 чэрвеня 1944 года разам з 1-м баталёнам 121-га партызанскага палка вялі бой з часцямі мотамеханізаванай дывізіі, расквартараванымі ў вёсцы Ямніца. Да падыходу Чырвонай Арміі ўтрымлівалі пераправу цераз раку Друць. Гл. таксамаЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia