Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж імя А. С. Пушкіна
Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж імя А. С. Пушкіна — колішняя сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Магілёве. Размяшчаўся па адрасе вул. Касманаўтаў, 7. Заснаваны ў 1946 годзе. У 2017 годзе далучаны да Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. На працягу ўсяго свайго існавання заставаўся адзінай навучальнай установай у Беларусі, якая рыхтавала спецыялістаў бібліятэчнай справы з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй[1]. ГісторыяЗаснаваны як Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум у адпаведнасці з Пастановай Савета Народных камісараў Беларускай ССР № 1638 ад 26 кастрычніка 1946 года. Першапачаткова заснавання тэхнікум не меў уласнага памяшкання і размяшчаўся ў будынку культурна-асветнага вучылішча імя Н. К. Крупскай у г. Магілёве[1]. 1 ліпеня 1948 года тэхнікум быў пераведзены ў г. Мінск. У 1949 годзе Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР бібліятэчнаму тэхнікуму прысвоена імя А. С. Пушкіна ў сувязі са 150-годдзем з дня нараджэння рускага паэта. У гэтым жа годзе адбыўся 1-ы выпуск 55 спецыялістаў. У 1950 годзе ў навучальнай установе адкрыта завочнае аддзяленне[1]. У жніўні 1961 года тэхнікум ізноў пераведзены ў Магілёў, дзе размясціўся ў будынку машынабудаўнічага інстытута. У 1967 годзе тэхнікум атрымаў новы будынак з актавай і спартыўнай заламі і інтэрнат[1]. З 1994 года дзейнічала сістэма бесперапыннай падрыхтоўкі спецыялістаў у комплексе «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў — Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж імя А. С. Пушкіна». З 1995 года вядзецца падрыхтоўка па дзвюх дадатковых спецыялізацыях: «Аўтаматызаваныя бібліятэчныя і інфармацыйныя сістэмы»; «Бібліятэчна-клубная праца»[1]. 26 сакавіка 2009 года тэхнікум ператвораны ў Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж імя А. С. Пушкіна. У гэтым жа годзе адбылася акрэдытацыя спецыяльнасцей «Бібліятэказнаўства і бібліяграфія» і «Дакументацыйнае забеспячэнне кіравання і архівазнаўства». 1 лістапада 2010 года акрэдытавана спецыяльнасць «Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання»[1]. 1 верасня 2017 года далучаны да Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў[2]. Спецыяльнасці
Вядомыя выпускнікі
Вядомыя выкладчыкі
Зноскі
Спасылкіmgbk.mogilev.by — афіцыйны сайт МДБК імя А. С. Пушкіна |
Portal di Ensiklopedia Dunia