Майнцкае курфюрства
Курфюрства Майнцкае (ням.: Kurfürstentum Mainz, скарочана Курмайнц, Kurmainz) — духоўнае княства ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі, якое ўзнікла на тэрыторыі Майнцкай архідыяцэзіі і існавала ў 1356—1803 гадах. Яно ўключала тэрыторыі вакол Майнца (па абодва берагі Рэйна), землі каля ракі Майн вышэй за Франкфурт (уключаючы Ашафенбург), а таксама Эрфурт. Кіравалася архібіскупам, які выступаў у ролі курфюрста (аднаго з выбаршчыкаў імператара). Сталіцай княства быў Майнц. Духоўнае княства было секулярызавана ў 1803 годзе падчас германскай медыятызацыі. Гісторыя![]() Архібіскупства было заснавана Святым Баніфацыем у 750 годзе. У 1356 годзе Карлам IV была выдадзена Залатая була, і архібіскуп майнцкі ўвайшоў у лік сямі курфюрстаў. У 1477 годзе архібіскупамі быў заснаваны Майнцкі ўніверсітэт Ёгана Гутэнберга. Пасля Вестфальскага міру 1648 года Майнц страціў Вердэн і Гальберштат. У 1667 годзе да архібіскупства быў далучаны Эрфурт. У 1792—1793 гадах на тэрыторыі курфюрства існавала Майнцкая рэспубліка. У 1801 годзе майнцкі архібіскуп пераназваны ў біскупа. У 1803 годзе было секулярызавана ў час Германскай медыятызацыі. Левабярэжныя землі Рэйна адышлі да Францыі, Эрфурт, цюрынгенскія і іншыя сумежныя ўладанні — да Прусіі, іншыя — да Гесэна, Ашафенбурга і Насау. Курфюрсцкія правы Майнца былі перададзены графству Рэгенсбург[1]. КіраўнікіХоць пазнейшая традыцыя прыпісвае заснаванне дыяцэзіі апосталу Крыскенту, паводле дакументаў біскупы майнцкія вядомыя з мяжы IV і V стагоддзяў. Апошнім біскупам быў Карл Тэадор Дальберг, які пасля секулярызацыі зямель архібіскупства пераехаў са сваім дваром у Рэгенсбург (гл. Рэгенсбургскае архібіскупства). Рэзідэнцыі кіраўнікоў
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia