Макар Ксенафонтавіч Шалай
Макар Ксенафонтавіч Шалай (17 лютага 1906, в. Цельцы, цяпер Расонскі раён, Віцебская вобласць — 29 кастрычніка 1937, Мінск, БССР, СССР) — беларускі літаратурны крытык. БіяграфіяНарадзіўся 17 лютага 1906 года ў вёсцы Цельцы. Скончыў партшколу ў Віцебску. У 1925-26 сакратар Народнага дома пры выканкаме Расонаў. Член Беларускай літаратурна-мастацкай камуны (1927-28). Друкаваўся ў часопісе «Росквіт». Працаваў у газеце «Чырвонаармейская праўда». Выступаў з рэцэнзіямі на творы П. Брoўкі, А. Александровіча, Я. Скрыгана, Г. Брэскай і інш. У 1928 паступіў у БДУ (пры дапамозе наркама асветы А. Баліцкага і П. Шукайлы). З успамінаў Я. Скрыгана: ![]()
З восені 1928 — чалец Маладняка, потым БелАППа. Першы арыштАрыштаваны 15 сакавіка 1933 па справе «Беларускай народнай грамады». Пасля катаванняў вызвалены з дыягназам шызафрэнія. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. У сярэдзіне 1930-х г. выкладаў літаратуру ў Расонскай СШ. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Другі арышт і расстрэлДругі раз арыштаваны 17 лістапада 1936, верагодна, у горадзе Расоны Віцебскай вобласці. Перавезены ў Мінск. З успамінаў С. Грахоўскага:
Асуджаны 28 кастрычніка 1937 тройкай НКУС як «член антысавецкай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць» да смяротнага пакарання з канфіскацыяй маёмасці. РэабілітацыяРэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 20 ліпеня 1957. Асабовая справа Ш. № 6742-п захоўваецца ў архіве КДБ Віцебскай вобласці. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia