Паўлюк Шукайла
Паўлюк (Павел Захаравіч) Шукайла (1904, в. Лапенеўцы, Бераставіцкі раён, Гродзенская вобласць — 14 красавіка 1939, НКУС, Масква, «Камунарка») — беларускі паэт, крытык. Прафесар (1933). Біяграфічныя звесткі![]() У пач. 1920-х г. удзельнік падпольнага рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. У канцы 1924 або на пачатку 1925 перайшоў праз граніцу ў БССР. У 1925 апынуўся ў Слуцку, дзе арганізаваў філію «Маладняка», быў рэдактарам акруговай газеты. Потым пераехаў у Расоны, працаваў сакратаром райкама партыі, адначасова быў старшынёй Нацыянальнай камісіі пры акруговым камітэце партыі і выканкаме па праверцы ходу беларусізацыі ў раёне. У 1926 паступіў вучыцца на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Увосень 1927 арганізаваў у Мінску аб'яднанне «Беларуская літаратурна-мастацкая камуна» (існавала да вясны 1928). У 1928 адкамандзіраваны на вучобу ў Камуністычную акадэмію (Масква), скончыў там так званы факультэт «чырвонай прафесуры» (1930). ![]() Арыштаваны АДПУ СССР у верасні 1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі»; яму ўдалося адвесці ад сябе абвінавачанні, справа была спынена.[1] У 1930-31 паліткарэктар у Галоўліце СССР, працаваў загадчыкам кафедры метадалогіі мастацтва ў Інстытуце кінематаграфіі. Да 1931 кіраваў Беларускай секцыяй Маскоўскай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў. Быў рэдактарам маскоўскай газеты «Кино», дырэктарам Цэнтральнага тэхнікума тэатральнага мастацтва. З 1932 — віцэ-прэзідэнт Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (Ленінград). З 1936 зноў у Маскве, працаваў паводле ўмовы з фабрыкай «Межрабпомфильм» пісьменнікам-сцэнарыстам. 1.11.1938 арыштаваны ў Маскве. 13.4.1939 Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да вышэйшай меры пакарання за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі». Расстраляны ў Маскве (на «Камунарцы»). Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 14.4.1959. Творчасць![]() У беларускім друку выступаў з 1925. Першая і адзіная кніга паэзіі — «Акрываўленая зямля» (1930), у якую ўвайшлі вершы, паэмы «Акорды дзён» і «Партызанка Люба». Аўтар шэрагу літаратурна-крытычных артыкулаў. Арыентаваўся на ідэйна-эстэтычную платформу часопіса «Новый ЛЕФ», займаў ваяўнічую і непрымірымую бальшавіцкую пазіцыю, зыходзячы з якой крытыкаваў паэзію А. Вольнага, А. Дудара, У. Жылкі, Т. Кляшторнага, В. Маракова, Я. Пушчы, П. Труса і інш. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia