Макаўчыцы
Мака́ўчыцы[1] (трансліт.: Makaŭčycy, руск.: Макавчицы) — былая вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. ГісторыяВядома з XVI стагоддзя. У 1588 годзе знаходзілася ў Койданаўскай воласці ВКЛ. У 1550—1831 гадах была ў Койданаўскім графстве, належала Радзівілам. З 1831 года ў дзяржаўнай уласнасці. У 1695—1744 гадах у валоданні нойбурскіх пфальцграфінь — «Нойбурскіх уладаннях». З 1878 года належала Касакоўскім і Сакалову. У 1882 годзе адкрыта народнае вучылішча (17 вучняў: 16 хлопчыкаў, 1 дзяўчынка). У 1897 годзе — 557 жыхароў (268 мужчын, 289 жанчын, 534 праваслаўных). У 1909 годзе — 103 двары, 593 жыхары. У 1924—1932 гадах — цэнтр аднайменнага сельсавета. У 1972 годзе — 191 двор, 700 жыхароў. У 1988 годзе была ўключана ў гарадскую мяжу горада Дзяржынска. Вядомыя асобы
Крыніцы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia