Мікалай Піліпавіч Шарко
Мікалай Піліпавіч Шарко (1924—1997) — капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945). Біяграфія![]() Мікалай Шарко нарадзіўся 2 студзеня 1924 года ў вёсцы Макаўчыцы (цяпер — Дзяржынскі раён Мінскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння васьмі класаў школы і школы фабрычна-заводскага вучнёўства ў Ленінградзе працаваў на чыгунцы ў Куйбышаўскай вобласці. У ліпені 1942 года Шарко быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1943 годзе ён скончыў 2-е Куйбышаўскае пяхотнае вучылішча. З красавіка таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у баях на 3-м Украінскім і 1-м Беларускім франтах. Да студзеня 1945 года гвардыі капітан Мікалай Шарко камандаваў стралковай ротай 244-га гвардзейскага стралковага палка 82-й гвардзейскай стралковай дывізіі 8-й гвардзейскай арміі 1-га Беларускага фронту. Вызначыўся ў час Вісла-Одэрскай аперацыі[1]. 14 студзеня 1945 года Шарко падняў у атаку сваю ротай і захапіў дзве нямецкія траншэі, узяўшы ў палон 14 салдат праціўніка і захапіўшы больш за 50 кулямётаў. 16 студзеня ў баі за населены пункт Нове-Мяста, калі праціўнік распачаў атаку сіламі 2 БТР, 4 аўтамашын і 60 салдат і афіцэраў, рота Шарко паспяхова адбіла яе. 21 студзеня 1945 года ў баі за населены пункт Глоўна рота Шарко разграміла нямецкую калону, узяўшы ў палон вялікую колькасць салдат і афіцэраў праціўніка[1]. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі капітан Мікалай Шарко быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[1]. Падчас штурму Берліна Шарко быў цяжка паранены, пазбавіўшыся ногі. Пасля заканчэння вайны ён быў звольнены з шэрагаў Узброеных Сіл. Пражываў у Мінску. Скончыў Рэспубліканскую партшколу пры ЦК КП Беларускай ССР і Мінскі педагагічны інстытут. Працаваў у ВА «Гарызонт», затым у органах сацыяльнага забеспячэння. З'яўляўся старшынёй Цэнтральнага Праўлення Беларускага таварыства глухіх. Памёр 4 ліпеня 1997 года, пахаваны на Усходніх могілках Мінска[1]. Узнагароды
Быў таксама щзнагароджаны:
ПамяцьУ гонар М. П. Шарко названы Рэспубліканскі палац культуры Грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства глухіх» і вуліца ў Дзяржынску[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia