Макрыца сценавая
Макрыца сценавая (Oniscus asellus) — адзін з самых буйных і найбольш распаўсюджаных відаў станожак на Брытанскіх астравах і ў Заходняй і Паўночнай Еўропе, які дасягае даўжыні 16 мм і шырынёй 6 мм. РаспаўсюджаннеЗ’яўляецца самым распаўсюджаным відам макрыцы на Брытанскіх астравах як геаграфічна, так і экалагічна[1]. Невядомы ў Міжземнаморскім басейне, але шырока распаўсюджаны ў Паўночнай і Заходняй Еўропе, на ўсходзе Украіны, а таксама на Азорскіх астравах і Мадэйры; ён таксама быў шырока прадстаўлены ў Амерыцы[2]. ЭкалогіяМакрыца сценавая сустракаецца ў розных месцах пражывання, у тым ліку ў месцах з невялікім утрыманнем кальцыю. У асноўным сустракаецца пад камянямі і на гнілай драўніне[1]. Адзіная макрыца, якую рэгулярна сустракаюць на верасовых пустках і кавыльных балотах , дзе яна жыве вакол такіх прадметаў, як гнілыя слупы платоў[1]. АпісаннеМакрыца сценавая — адна з самых буйных мясцовых станожак у Брытаніі, да 16 мм даўжыні[3]. Яна адносна плоская і мае бліскучы карычневы ці шэры колер[1][3]. На спіне часта бачныя бледныя плямы; гэта вобласці, што захоўваюць кальцый, які потым выкарыстоўваецца для ўмацавання экзашкілета пасля лінькі[3]. Лінька адбываецца на дзве паловы, прычым задняя палова ліняе перад пярэдняй. Эксувія (тое, што ліняецца) часта ўжываецца жывёлай пасля лінькі[3]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia