Максім Аляксандравіч Клімянок
Максім Аляксандравіч Клімянок (15 мая 1902, Ніжнія Жары, Брагінскі раён — 4 ліпеня 1992) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1966). БіяграфіяУ маі 1924 года быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію. Пасля звальнення ў запас вярнуўся ў родную вёску. У 1928 годзе выбраны старшынёй калгаса імя Кірава, затым калгаса «Рухавік рэвалюцыі» Брагінскага раёна. У час Вялікай Айчыннай вайны быў камісарам партызанскага атрада, потым партызанскай брыгады імя Калініна. Пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1945—1953 гадах быў на гаспадарчай рабоце. Працаваў старшынёй Мёрскага райвыканкама. Пасля заканчэння Горацкай школы аграномаў загадваў Глыбоцкім райсельгасаддзелам. У 1953—1971 гадах кіраваў калгасам імя Чапаева Глыбоцкага раёна. Пад яго кіраўніцтвам гаспадарка стала адной з вядучых у рэгіёне. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР М. А. Клімянок у 1966 годзе удастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1967—1971 гадах. З 1971 года на пенсіі. Узнагароды
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia