Удзелаўскі сельсавет
У́дзелаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Удзела. Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Глыбоцкага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Літоўшчынскага і Верхненскага сельсаветаў[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мосарскага сельсавета, у склад Мамайскага сельсавета перададзена вёска Марцыбыліна[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Удзелаўскага сельсавета 39 населеных пунктаў[3]. 6 снежня 2007 года скасавана вёска Міхальцы[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2883 чалавек[5], з іх 88,2 % — беларусы, 7,9 % — палякі, 3,0 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года — 2431 чалавек[7]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia