Малая Мядзвядка
Мала́я Мядзвя́дка[1] (трансліт.: Malaja Miadzviadka, руск.: Малая Медвядка) — вёска ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Мірскага сельсавета. ГісторыяУпершыню згадана пад 1692 годам у інвентары шляхецкага маёнтка пры яго продажу Мікалаем Пратасовічам Тэафілу Рымшу, у інвентары зафіксаваны падзел паміж Вялікай Мядзвядкай і Малой Мядзвядкай, як асобнымі гаспадарчымі адзінкамі. Відавочна, вёскі існавалі значна раней.[2] У XVII—XVIII стагоддзяў змяніўся шэраг уладальнікаў. Паводле інвентару 1692 года, Малая Мядзвядка ўключала панскую сядзібу («двор») з жылымі і гаспадарчымі будынкамі (стайня, гумны, пякарня, бровар, сырніца), 20 двароў сялян з 10 валокамі ворнай зямлі (каля 220 га), падданыя валодалі коньмі і валамі для апрацоўкі зямлі, асноўныя заняткі сялян — земляробства, жывёлагадоўля, броварная вытворчасць, рамесніцкая дзейнасць.[2] У 1680 годзе ў дакументах адзначана, што дзве асобныя Мядзвядкі належалі да Нясвіжскай пратапопіі. Малая Мядзвядка ўваходзіла ў прыход уніяцкай царквы ў Астраўках.[2] У 1784 годзе ў Малой Мядзвядцы 18 хат, 72 мужчын і 50 жанчын. У 1793 годзе — 19 хат, але 30 мужчын і 20 жанчын. Уладальнікі Малой Мядзвядкі
У міжваенны перыяд вёска ў Жухавіцкай гміне Стаўбцоўскім павеце Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 годзе ў паселішчы 189 жыхароў і 31 будынак. Усе жыхары назвалі сябе палякамі. Па веравызнанні — 188 праваслаўных, 1 рымска-каталік.[3] Да 17 лістапада 1948 года вёска ўваходзіла ў склад Жухавіцкага сельсавета[4], да 16 ліпеня 1954 года — у склад Мядзвядскага сельсавета, да 23 ліпеня 1979 года — у склад Жухавіцкага сельсавета[5], да 26 снежня 2013 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Мірскага пассавета[6]. НасельніцтваПаводле візітацыі ўніяцкай царквы (1784, 1793), колькасць жыхароў у Малой Мядзвядцы:
Галерэя
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia