Вялікая Мядзвядка
Вялі́кая Мядзвя́дка[1] (трансліт.: Vialikaja Miadzviadka, руск.: Великая Медвядка) — вёска ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Мірскага сельсавета. ГісторыяРаннія згадкі (XVII-XVIII стагоддзі)Найранейшую пісьмовую згадку пра Мядзвядку змяшчае рэестр дакументаў па маёнтку Мядзвядка, складзены 20 верасня 1769 года. Яна тычыцца набыцця маёнтка Францішкам Яблонскім, былым чашнікам наваградскім. Рэестр быў актыкаваны ў Наваградскім земскім судзе Гіпалітам Корсакам, стольнікам наваградскім. Першым у ім зафіксаваны «Падзел грунтоў маёнткаў Мядзвядка і Астраўкі» паміж роднымі братамі Марцінам і Адамам Пратасовічамі, які адбыўся 8 мая 1636 года.[2] Наступны дакумент датуецца 9 красавіка 1679 года, гэта акт перадачы ў спадчыннае ўладанне маёнтка Мядзвядка Янам і ягонай жонкай Соф’яй (з Касакоўскіх) Пратасовічамі, войскімі наваградскімі, і панам Дубровам (Дамброва)[удакладніць: камент.] родным братам Мікалаю і Самуэлю Пратасовічам. Пры гэтым згадваецца і інвентар маёнтка, і інтрамісія (увод у валоданне).[2] У візітацыі ўніяцкіх храмаў за 1680 год, візітацыі царквы Нараджэння Панны Марыі ў вёсцы Астраўкі, складзеныя 12 снежня 1680 года ёсць інфармацыя, што ў прыходзе гэтай царквы была 1000 прыхаджан і ў яго ўваходзіла ўжо дзве вёскі Мядзвядкі — Малая Мядзвядка і Вялікая Мядзвядка. Гэта першая згадка пра дзве асобныя вёскі.[2] 26 мая 1685 года адбыўся акт перадачы маёнтка Мядзвядка ад Тамаша Пратасовіча з жонкай Мікалаю Пратасовічу; пры гэтым быў складзены інвентар. Паводле тэстамента Соф’і Пратасовіч ад 6 чэрвеня 1686 года пяць валок згаданага маёнтка з 2 сялянамі перадаваліся таксама Мікалаю Пратасовічу.[2] У 1692 годзе маёнтак Мядзвядка быў набыты Рымшамі за 14 тысяч злотых. Пры продажы маёнтка Рымшам быў выдадзены шэраг квітацыйных лістоў ад Францішка і Самуэля Пратасовічаў.[2] Гедэон Тэафіл Рымша прадаў 28 лютага 1757 года свае часткі маёнтка Мядзвядка Станіславу і ягонай жонцы Марыяне з Рымінскіх Рымшаў. Апошнія, у сваю чаргу, разам з родным братам Мікалаем прадалі 14 мая 1761 года маёнтак Мядзвядка Гіпаліту Корсаку, сурагатару наваградскаму. 24 красавіка 1761 года быў складзены інвентар на ўвесь маёнтак Мядзвядка, а ў 1762 годзе Станіславам Рымшам быў выдадзены шэраг квітацыйных лістоў.[2] На працягу XVІІІ ст. асобныя часткі маёнтка Мядзвядка арандаваліся або былі ў заставе Ваяводскіх, Бачынскіх, Вольскіх і іншых. Як адзначалася вышэй, 20 верасня 1769 года маёнтак Мядзвядка набыў Францішак Яблонскі, чашнік наваградскі.[2] Паводле візітацыі ўніяцкай царквы ў Астраўках ад 26 сакавіка 1784 года ў Вялікай Мядзвядцы было 20 хат, 120 мужчын і 70 жанчын, у Малой Мядзвядцы адпаведна 18 хат, 72 мужчыны і 50 жанчын, здольных і няздольных да споведзі. Пасля візітацыў 1793 года ў Вялікай Мядзвядцы было ўжо 40 хат, а ў Малой — 19.[2] У складзе Расійскай імперыі (1793-1917)Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе, Мядзвядка апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Пасля паўстання 1830—1831 гадоў маёнтак Дамейкаў канфіскаваны царскімі ўладамі. Уніяцкая царква ў вёсцы закрытая, а мясцовыя жыхары прымусова пераведзены ў праваслаўе. У 1884 годзе Ігнат Дамейка вярнуўся на Радзіму пасля 53 гадоў эміграцыі, але не змог пазнаць сваю родную сядзібу. Пабудовы былі разбураны або перабудаваны пад адміністрацыйныя патрэбы. Успаміны Дамейкі сведчаць, што ён не знайшоў ні двара, ні ганка, а маёнтак фактычна знік.[3] Першая сусветная вайна і міжваенны перыядПадчас Першай сусветнай вайны Вялікая Мядзвядка апынулася ў зоне баявых дзеянняў (другая лінія абароны па Вушы). У 1916—1918 гадах у вёсцы і прылеглых лясах знаходзіліся расійскія войскі, якія трымалі абарону супраць нямецкай арміі. У маёнтку быў размешчаны ваенны шпіталь. Жыхароў прымусова прыцягвалі да фартыфікацыйнага будаўніцтва расійскіх войск у суседніх лясах. Вясной 1918 года вёска апынулася пад акупацыяй нямецкіх войск. Пасля Першай сусветнай вайны і падпісання Рыжскага міру ў 1921 годзе Вялікая Мядзвядка апынулася ў складзе Польшчы, у межах Навагрудскага ваяводства, Стаўбцоўскага павета, гміны Жухавічы. Паводле перапісу насельніцтва 1921 года, у вёсцы жыло 528 чалавек у 102 дварах. 528 чалавек былі праваслаўнымі. Усе жыхары ў час перапісу назвалі сябе палякамі.[4] Другая сусветная вайна і савецкі перыядУ верасні 1939 года, пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР, Вялікая Мядзвядка апынулася ў складзе БССР. 22 чэрвеня 1941 года пачалася трохгадовая нацысцкая акупацыя. У ліпені 1944 года, падчас адступлення немцаў, партызанскія атрады абстралялі ар’ергард нямецкай калоны, якая адыходзіла за Ушу ў бок Хлюпічаў. У адказ немцы абстралялі край вёскі, што стала прычынай вялікага пажару. Згарэла прыкладна палова Вялікай Мядзвядкі, але полымя не распаўсюдзілася далей, бо дасягнула дамоў з чарапічнымі дахамі, якія стрымалі агонь. Пасля вызвалення Беларусі Чырвонай Арміяй у 1944 годзе вёска зноў стала часткай БССР. Пасля вайны калгас у Вялікай Мядзвядцы быў арганізаваны толькі ў пачатку 1950-х гадоў. Цэнтр калгаса размяшчаўся на тэрыторыі былога маёнтка, дзе захаваліся рэшткі пабудоў. У 1950-я гады была зачынена царква, і да 1990 года не дзейнічала. Да 17 лістапада 1948 года вёска ўваходзіла ў склад Жухавіцкага сельсавета[5], да 16 ліпеня 1954 года — у склад Мядзвядскага сельсавета. У 1948—1954 гадах цэнтр Мядзвядскага сельсавета. Да 23 ліпеня 1979 года вёска зноў уваходзіла ў склад Жухавіцкага сельсавета[6], да 26 снежня 2013 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Мірскага пассавета[7]. Насельніцтва
Славутасці
Галерэя
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia