Малая Плотніца
Мала́я Пло́тніца[1] (трансліт.: Malaja Plotnica, руск.: Малая Плотница) — вёска ў Беларусі, у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Бабрыкоўскага сельсавета. Размешчана за 10 км ад аўтадарогі Ганцавічы — Лагішын (Р105) і вёскі Бобрык, за 67 км ад горада Пінск. У вёсцы размяшчаюцца лясніцтва, базавая школа, дом малітвы і крама. На пачатак 1998 года пражывала 313 чалавек, было 139 гаспадарак. ГісторыяВёска з’яўляецца даўняй вотчынай роду Завадскіх. У 1842—1898 гадах у маёнтку Малая Плотніца дзейнічала Малаплотніцкая шкляная мануфактура. У канцы XIX стагоддзя ўладальнікамі сядзібы з’яўляюцца Аляксандр і Базыль Завадскія, пазней вёска пераходзіць да Атгона Завадскага У пачатку XX стагоддзя дзейнічаюць народнае вучылішча (настаўнік К. Дыдышка), дзве рамесныя школы для моладзі бліжэйшых населеных пунктаў. Існавала царква. Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 544 чалавек у 136 дварах[2]. У маі 1944 года гітлераўцамі быў спалены 131 дом, забіта 11 чалавек[2]. СлавутасціСтрачаная спадчына![]()
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia