Малда́ўская мова ва Украі́не (укр.: молдавська мова в Україні) — адна з моў нацыянальнай меншасці ва Украіне, распаўсюджаная ў вялікай ступені сярод жыхароў Украіны малдаўскай нацыянальнасці. Большасцю сучасных даследчыкаў малдаўская мова лічыцца літаратурным варыянтам румынскай мовы, а малдаване — часткай румынскага этнасу, але большасць сучасных малдаванаў мае малдаўскую, а не румынскую самаідэнтыфікацыю, вызначаючы сваю мову як малдаўскую і ўласную нацыянальнасць як малдаване. З гэтай прычыны тэрмін малдаўская мова ўлічваецца ўладамі Украіны пры статыстычнай, адукацыйнай і моўнай палітыцы.
Ва Украіне на афіцыйным узроўні (напрыклад, міністэрства адукацыі і навукі) выкарыстоўваецца прыметнік молдовська, але мае ўжытак таксама прыметнік молдавська. Апошні прыметнік лічыцца русізмам, першы, як прыметнік, што паходзіць ад назвы Малдова, выкарыстоўваецца для надрукаваных ва Украіне падручнікаў для школаў з вывучэннем моў нацыянальных меншасцей.
Статыстыка
Дзеля асоб, што пазначыла ў якасці роднай мовы малдаўскую, ад насельніцтва раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкавання Украіны (2001 г.).Найбольш распаўсюджаныя родныя мовы паводле сельскіх, гарадскіх і пасялковых саветаў Чарнавіцкай вобласці (2001 г.).Найбольш распаўсюджаныя родныя мовы паводле сельскіх, гарадскіх і пасялковых саветаў Буджака — гістарычнага рэгіёна на поўдні Адэскай вобласці (2001 г.).Пацэнтная доля асоб, што пазначыла ў якасці роднай мовы малдаўскую, ад насельніцтва сельскіх, пасялковых і гарадскіх саветаў Мікалаеўскай вобласці (2001 г.).Пацэнтная доля асоб, што пазначыла ў якасці роднай мовы малдаўскую, ад насельніцтва сельскіх, пасялковых і гарадскіх саветаў Кіраваградскай вобласці (2001 г.).
Большая частка жыхароў Украіны, што вызначае сваю нацыянальнасць як малдаване, лічыць сваёю роднаю моваю малдаўскую мову. У параўнанні са звесткамі перапісу насельніцтва ў СССР інфармацыі перапісаў насельніцтва 1989 года, а таксама перапісу насельніцтва Украіны 2001 года сярод малдаванаў адзначаецца пэўнае скарачэнне дзелі асоб, што лічаць сваёй роднай мовай малдаўскую, але ў асноўным большая частка малдаванаў пазначае ў якасці роднай мовы малдаўскую.
Вынікі перапісаў насельніцтва ў СССР 1979, 1989 гадоў, перапісу насельніцтва Украіны 2001 года для роднай мовы малдаванаў[1][2][3]:
1979
1989
2001
малдаўская
79,9%
78,0%
70,0%
руская
14,1%
15,5%
17,6%
украінская
5,7%
6,1%
10,7%
іншая
0,3%
0,4%
1,7%
Узровень валодання малдаўскай мовай сярод малдаванаў Украіны паводле звестак 1989 і 2001 гадоў[2][4]: 1989 год — 84,3%, 2001 год — 78,9%.
Рассяленне
Раёны і гарады кампактнага рассялення малдаванаў Украіны паводле перапісу 2001 года.