Манрэальскі кінафестываль

Манрэальскі кінафестываль
Месца
ffm-montreal.org

Манрэальскі міжнародны кінафестываль (фр.: Le Festival des films du monde; FFM) — кінафестываль, які праходзіць штогод у канцы жніўня ў горадзе Манрэаль, правінцыя Квебек. Адзін з найстарэйшых у Канадзе.

Мэты фестывалю:

  • Садзейнічаць культурнай разнастайнасці і ўзаемаразуменню паміж краінамі;
  • Прасоўваць якаснае кіно, каб развіваць кінамастацтва на ўсіх кантынентах;
  • Прасоўваць новыя таленты і наватарскія работы;
  • Праводзіць сустрэчы прафесіяналаў з усяго свету[1].

Фестываль акрэдытаваны FIAPF.

Гісторыя

У 2004 годзе кінафестываль пазбавілі спонсарскай падтрымкі дзяржаўныя кампаніі SODEC і Telefilm Canada з-за канфлікту з прэзідэнтам фестывалю Serge Losique, кіраўніцтва якога ацэньваецца неадназначна[2].

У ліпені 2007 года Серж адклікаў іскі да папярэдніх спонсараў, у выніку чаго фінансаванне было адноўлена[3].

Крыніцы

  1. Festival des Films du Monde / Montreal World Film Festival(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2012. Праверана 20 сакавіка 2024.
  2. Festival des Films du Monde / Montreal World Film Festival(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2013. Праверана 3 снежня 2012.
  3. Losique makes peace with Telefilm, SODEC » Playback. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2007. Праверана 3 снежня 2012.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya