Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва

Ляпны фрыз з выявамі знакаў задыяка на будынку абсерваторыі Віленскага ўніверсітэта

Манумента́льна-дэкараты́ўнае мастацтва — асаблівы раздзел мастацкай творчасці, непасрэдна звязаны як з манументальным мастацтвам, так і з дэкаратыўным мастацтвам, але не існуе асобна ад архітэктуры, з якой утварае найбольш цеснае адзінства і задачам якой непасрэдна падпарадкоўваецца[1].

Бюст на фасадзе палаца Нардзі ў Фларэнцыі

У сферу манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ўваходзяць усе віды архітэктурнага дэкору: разьбяныя і ляпныя ўпрыгожванні капітэляў, фрызаў, карнізаў, тымпанаў, люнетаў і іншых частак збудаванняў; дэкаратыўныя роспісы (арнаментальныя або стылізаваныя), вітраж, мазаіка, вазы, статуі, бюсты, прызначаныя перадусім для ўпрыгожвання фасадаў або інтэр’ераў; паркавая і фантанная скульптура, а таксама іншыя мастацкія кампаненты архітэктурнага цэлага[1].

Крыніцы

  1. а б Словарь терминов. rah.ru. Праверана 21 чэрвеня 2025.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya