Іван Якімавіч Міско
Іва́н Які́мавіч Міско́ (нар. 22 лютага 1932, Чамяры, Навагрудскае ваяводства) — беларускі скульптар. Працуе ў галіне станковай і манументальнай скульптуры. Біяграфія![]() Нарадзіўся ў сям’і лесніка на хутары Чамяры[1] Слонімскага павета ў Заходняй Беларусі (у той час у складзе Польшчы). Вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы (1954—1957) у В. Б. Папова, А. К. Глебава і ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (1960—1966) у А. А. Бембеля, А. К. Глебава[2], часта сустракаўся з Заірам Азгурам[3]. ТворчасцьПрацуе ў галіне станковай і манументальнай скульптуры. Яго работам уласцівыя прастата кампазіцыі, лаканічнасць і строгасць пластычнай мовы[2]. З 1957 года экспануе свае творы на выстаўках. Пачынаючы з 1960-х гадоў касмічная тэма займае ўсё больш важнае месца ў яго творчасці[3]. Галоўнае месца ў творчасці займаюць партрэты сучаснікаў: Героя Сацыялістычнай Працы І. Куляша (1960), акадэмікаў А. Пракапчука (1960) і Ф. Фёдарава (1968), дзеячаў мастацтва Ф. Мадорава (1967), Я. Цікоцкага (1970) і Р. Шырмы (1978), касманаўтаў Ю. Гагарына (1968), П. Клімука, М. Гермашэўскага (абодва 1978), У. Кавалёнка, В. Руміна (абодва 1980), маці касманаўта А. Ц. Гагарынай (1979)[2][4]. Адзін з аўтараў Манумента ў гонар маці-патрыёткі (1975, сумесна з А. Заспіцкім, М. Рыжанковым, арх. А. Трафімчук; Дзяржаўная прэмія СССР 1977 года)[2]. Аўтар праекта помнікаў І. Буйніцкаму ў вёсцы Празарокі Глыбоцкага раёна (1976, арх. М. Бурдзін), І. Кабушкіну ў горадзе Баранавічы (1973, арх. Ю. Градаў, Л. Левін), бюста П. Клімука ў Брэсце (1978, арх. С. Баткоўскі), надгроб’я Л. Бяды на Маскоўскіх могілках у Мінску (1979, арх. Ю. Казакоў)[2], Максіму Горкаму ў Цэнтральным дзіцячым парку г. Мінска (1981), адзін з аўтараў помніка Максіму Танку ў Мядзеле. 22 жніўня 2019 гістарычны цэнтр Слоніма ўпрыгожыла бронзавая статуя Льва Сапегі. Аўтары помніка скульптары Іван Міско, Уладзімір Піпін і Сяргей Логвін[5]. Быў сакратаром праўлення Саюза мастакоў Беларусі, шмат гадоў узначальваў Рэспубліканскі мастацка-экспертны савет па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве[6]. Узнагароды і званні![]()
Адзначаўся дыпломамі, прызамі і памятнымі знакамі Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў[6]. Федэрацыя касманаўтыкі Расіі ўзнагародзіла скульптара медалём «За заслугі»[6]. Ганаровы акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі і Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій[6]. У Слоніме адкрыты музей І. Я. Міско, куды скульптар перадаў частку сваіх твораў. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia