Іаана I Наварская
Жанна (Хуанна) I Наварская (фр.: Jeanne I de Navarre, 17 красавіка 1271, Бар-сюр-Сен, Об, Шампань — 4 красавіка 1305, Венсен, Францыя), прынцэса з Шампаньскага дому, кіруючая каралева Навары з 1274 года, дачка і спадчынніца Генрыха I Наварскага і каралева Францыі з 1285 як жонка Філіпа IV Прыгожага. БіяграфіяУ 1274 годзе памёр бацька Жанны Генрых I (кароль Навары). Акрамя Жанны, у караля не засталося законных дзяцей, а паколькі дагэтуль у жывых ужо не было нікога з прамых нашчадкаў па мужчынскай лініі шампанскай дынастыі, якая кіравала Наварай з 1234, Жанна была абвешчана графіняй Шампані і каралевай Навары. Рэгентам краіны пры малалетняй каралеве стала яе маці Бланка д'Артуа. Новай каралеве і яе маці прыйшлося абараняць сваю маёмасць ад замахаў розных замежных дзяржаў, якія маглі лёгка захапіць багатыя ўладанні ў Шампані і Навары. Гэта вымусіла Бланку звярнуцца за падтрымкай да французскага караля Філіпа III. 6 жніўня 1284 трынаццацігадовая Жанна выйшла замуж за спадчынніка французскай кароны Філіпа, які праз год стаў каралём Філіпам IV. Гэта шлюб даў магчымасць далучыць да каралеўскага дамена Шампань, а таксама прывёў да першага аб'яднання Францыі і Навары ў рамках асабістай уніі (да 1328 года). З 1285 года каралева Францыі. У 1304 годзе заснавала ў Парыжы Наварскую калегію. Яна накіравала армію супраць графа дэ Бар, які падняў паўстанне супраць яе, як графіні Шампані. Жанна Наварская памерла пры загадкавых акалічнасцях на 35-м годзе жыцці 4 красавіка 1305 падчас родаў, і некаторыя летапісцы лічылі, вінаватым у яе смерці Філіпа IV. Трое выжылых сыноў паслядоўна займалі прастол Францыі, а адзіная выжылая дачка стала каралевай Англіі. Пасля яе смерці ў 1305 годзе ў Навары яе спадчыннікам стаў старэйшы сын Людовік, будучы Людовік X, кароль Францыі. А Шампань апынулася далучана да дамена караля Францыі. Сям'я і дзеціБыла замужам з 16 жніўня 1284 за Філіпам IV (1268—29 лістапада 1314), каралём Францыі. Гэта шлюб даў магчымасць далучыць да каралеўскага дамену Шампань, а таксама прывёў да першага аб'яднання Францыі і Навары ў рамках асабістай уніі (да 1328 года). У гэтым шлюбе нарадзіліся:
Зноскі
Літаратура
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
|
Portal di Ensiklopedia Dunia