Марка Сіміч
Марка Сіміч (сербск.: Марко Симић / Marko Simić, нар. 16 чэрвеня 1987) — сербскі і чарнагорскі футбаліст, абаронца чарнагорскага клуба «Будучнаст» з Падгорыцы і нацыянальнай зборнай Чарнагорыі. Клубная кар’ераВыхаванец футбольнай школы бялградскага «Партызана», у якой займаўся з пяці гадоў. У студзені 2011 года за 150 тысяч еўра трапіў у барысаўскі БАТЭ. Уключаўся ў спіс 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату 2011. Удзельнік Лігі Еўропы 2010/11, Лігі чэмпіёнаў 2011/12 і 2012/13. У студзені 2013 года за 1 мільён еўра перайшоў у турэцкі клуб «Кайсерыспор». У ліпені 2016 года падпісаў кантракт з тэль-авіўскім «Хапаэлем»[2], аднак ужо ўзімку пакінуў клуб у якасці свабоднага агента і ў сакавіку 2017 года перайшоў у «Растоў»[3]. У чэрвені 2017 года падпісаў кантракт на 2,5 гады з узбекскім «Пахтакорам». У першай палове 2020 года, пасля сыходу з «Пахтакора», заставаўся без клуба, а ў чэрвені стаў іграком латвійскай «Ліепаі». У ліпені 2022 года перайшоў у чарнагорскую «Будучнаст». Міжнародная кар’ераДзякуючы добрай гульні за клуб, Марка ў 2011 годзе атрымаў выклік у нацыянальную зборную Сербіі, але так і не выйшаў на поле. У 2013 годзе прыняў прапанову выступаць за зборную Чарнагорыі. Дэбютаваў за чарнагорскую зборную 14 жніўня 2013 года ў таварыскім матчы супраць Беларусі. Дасягненні
Крыніцы
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia