Маркевіч

Маркевіч — беларускае прозвішча.

Вядомыя носьбіты

  • Таццяна Сяргееўна Маркевіч (нар. 1988) — беларуская валейбалістка.
  • Сяргей Васілевіч Маркевіч (1916—1996) — вучоны ў галіне фізічнай хіміі.
  • Францішак Пятровіч Маркевіч — былы паручнік Татарскага ўланскага палка ў 1822 г. 14.09.1822 г. даў падпіску аб непрыналежнасці да масонскіх ложаў і патаемных таварыстваў. У гэты час быў у Гродзенскім арданансгаўзе аўдытарам 10-га класа[2].
  • Юзаф Маркевіч (1834—1923) — удзельнік Паўстання 1863—1864 гг.
  • Ян Ануфрыевіч Маркевіч (нар. 1795) — памешчык. Рэгент Галоўнай семінарыі ў 1829—1833 г. Інспектар духоўнай Віленскай акадэміі ў 1833—1839 г. Сын Ануфрыя, войскага галіцкага. Магчыма, што гэта ён быў аўтарам артыкула «Аб удасканальванні прыроды ў стварэнні чалавека» («Віленскі дзённік», 1806), у якім выказваў ідэі эвалюцыянізму, матэрыялізму ў антрапагенезе, антрапалагічнага гуманізму[3].
  • Яцак Маркевіч — стараста пружанскі (1751). Меў сыноў Матэвуша, Казіміра, Ануфрыя і Яна[1].

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya