Анатоль Мечыслававіч Маркевіч
Анатоль Мечыслававіч Маркевіч (нар. 1971, в. Грамкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяСкончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працаваў настаўнікам і дырэктарам у школах Шчучынскага раёна. У 1999−2002 гадах дырэктар СШ № 1 гарадскога пасёлка Карэлічы. З 2002 года — намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама. У 2010—2011 гадах старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў. У 2011—2019 гадах — старшыня Навагрудскага райвыканкама. З 12 лютага 2019 года[2] па кастрычнік 2020 года працаваў памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Брэсцкай вобласці. 19 лістапада 2020 года прызначаны Міністрам культуры Беларусі[3]. У сакавіку 2022 года трапіў пад санкцыі Канады[4]. У пачатку снежня 2024 года пакінуў пасаду міністра культуры рэспублікі Беларусь. Новым міністрам быў прызначаны Руслан Чарнецкі.[5] Погляды і выказванніВыступаючы перад канстытуцыйным рэферэндумам на «дыялогавай пляцоўцы» ў Стоўбцах, Анатоль Маркевіч прызнаў, што ў падначаленай яму галіне праводзяцца маштабныя кадравыя чысткі па ідэалагічных матывах[6]:
Заявіў у канцы студзеня 2022 года, што у «калі людзі займаюць дэструктыўную пазыцыю, маё глыбокае перакананне — на працы ў дзяржаўнай службе яны знаходзіцца не могуць. Калі працуеш на дзяржслужбе — павінен быць прыхільнікам дзяржаўнай улады»[7]. У сакавіку 2024 года Маркевіч раскрытыкавау незалежныя арт-праекты і галерэі і сказау, што «шэрагі творчай інтэлігенцыі ачышчаюцца ад асоб, якія падрывалі асновы дзяржавы, што іх выгадавала і карміла»[8]. МеркаванніСа слоў былой старшыні ўпраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Наталлі Задзяркоўскай, Анатоль Маркевіч «робіць з сябе выгляд міністра культуры», але «было зразумела, што ён не ведае галіны». Ён «даваў даручэнні, казаў, што ўсё было кепска да яго, а цяпер будзе добра». Наталля Задзяркоўская расказала, што ён «звальняў людзей з вялікім досведам, якія не падтрымлівалі яго погляды альбо мелі смеласць сказаць не тое, што ён чакае.» Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia