Марсела Марцінс Марэна
Марсела Марцінс Марэна (ісп.: Marcelo Martins Moreno; нар. 18 чэрвеня 1987, Санта-Крус-дэ-ла-Сьера, Балівія) — балівійскі футбаліст, нападнік парагвайскага клуба «Сера Партэнья» і нацыянальнай зборнай Балівіі. Кар’ераФутболам займаўся ў Бразіліі, прафесійную кар’еру распачаў у клубе «Віторыя» ў адной з ніжэйшых бразільскіх ліг. У сярэдзіне 2007 года перайшоў у «Крузейру», а ў наступным годзе стаў асноўным іграком каманды і найлепшым бамбардзірам Кубка Лібертадорэс разам з парагвайскім футбалістам Сальвадорам Кабаньясам. 27 мая 2008 года падпісаў кантракт з данецкім «Шахцёрам», які выклаў за іграка 9 млн еўра[3]. Пасля некаторы час правёў у арэндах, дзе выступаў няўдала. У 2012 годзе вярнуўся ў Бразілію, дзе выступаў за шэраг клубаў, у тым ліку за сваю былую каманду «Крузейру». У лютым 2015 года перайшоў у склад кітайскага клуба «Чанчунь Ятай»[4]. У пачатку 2017 года перабраўся ў іншы кітайскі клуб, «Ухань Чжаэр». У сезоне 2017 з 23 галамі стаў найлепшым бамбардзірам другога кітайскага дывізіёна, а з лета 2018 года страціў месца ў аснове і стаў гуляць за рэзервовую каманду. У студзені 2019 года перайшоў у «Шыцзячжуан Эвер Брайт». У лютым 2020 года зноў стаў іграком «Крузейру», дзе гуляў на працягу двух сезонаў. У лютым 2022 года далучыўся да парагвайскага клуба «Сера Партэнья». У складзе нацыянальнай зборнай Балівіі дэбютаваў 12 верасня 2007 года ў матчы супраць зборнай Перу. Дасягненні«Віторыя»:
«Крузейру»:
«Шахцёр»:
«Фламенгу»:
«Ухань Чжаэр»:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia