Зборная Бразіліі па футболе
Зборная Бразіліі па футболе прадстаўляе Бразілію на міжнародных спаборніцтвах па футболе з 1914 года. Каманда кантралюецца Бразільскай канфедэрацыяй футбола, якая з’яўляецца адным з 10 членаў КАНМЕБОЛ (Паўднёваамерыканская футбольная канфедэрацыя) і ўваходзіць у ФІФА. Чэмпіён свету 1958, 1962, 1970, 1994, 2002 гадоў. ГісторыяБразілія — адзіная краіна, якая не прапусціла ніводнага фінальнага этапу чэмпіянату свету. Яна ж адзіная, якая дамагалася тытула чэмпіёнаў 5 разоў. Акрамя гэтага ў іх скарбонцы два другія месцы, два трэція і два чацвёртыя. Упершыню зборная Бразіліі па футболе была сфарміравана ў 1914 годзе і правяла матч супраць англійскага клуба «Эксетэр Сіці» і выйграла 2:0 (па іншых звестках матч завяршыўся ўнічыю 3:3). Аднак да больш сур’ёзных перамог на сусветнай арэне было яшчэ далёка. Шмат у чым гэтаму перашкаджала блытаніна сярод кіраўнікоў мясцовых футбольных федэрацый унутры краіны. Як бы там ні было, у чэмпіянатах свету 1930 і 1934 Бразілія выбывала пасля першага этапу. У 1938 годзе каманда паказала значны прагрэс і ўпэўнена заваявала бронзу чэмпіянату. А Леанідас патрапіў у гісторыю, як першы ігрок, які забіў 4 мячы ў матчы чэмпіянату свету. Першы пасляваенны чэмпіянат 1950 стаў першым, які праходзіў у Бразіліі. Да таго ж ён быў унікальны тым, што на ім не праводзіўся фінальны матч. Быў групавы этап для чатырох каманд. Прынята лічыць сустрэчу Бразілія — Уругвай «фіналам». Матч, які праходзіў на стадыёне «Маракана» у Рыа-дэ-Жанэйра наведалі 199854 балельшчыкі. Бразільцам дастаткова было згуляць унічыю, каб стаць чэмпіёнамі, але, ведучы ў ліку 1:0, яны прайгралі 1:2. У Паўднёвай Амерыцы гэты матч вядомы як «мараканаса». У 1954 годзе на чэмпіянат, які праходзіў у Швейцарыі, прыехала абноўленая каманда з групай добрых моцных ігракоў. Аднак у чвэрцьфінале бразільцы саступілі фаварыту першынства, венграм, з лікам 2:4, правёўшы адзін з самых жудасных матчаў у сваёй гісторыі. Гэты матч атрымаў назву «бітва ў Берне». У 1958 годзе на чэмпіянаце свету ў Швецыі Бразілія нечакана для ўсіх у бліскучым стылі стала чэмпіёнам свету. У складзе каманды бліскалі такія ігракі, як Пеле, Гарынча, Вава і многія іншыя, якія ўвайшлі ў сусветную гісторыю футбола. Адкрыццём гэтага першынства быў сямнаццацігадовы Пеле, які да гэтага часу лічыцца каралём футбола ўсіх часоў і народаў. У 1962 годзе ў Чылі бразільцы змаглі паўтарыць свой поспех. Найлепшым бамбардзірам першынства стаў Гарынча, які забіў 4 мяча. Яго напарнік Пеле выбыў з чэмпіянату пасля цяжкай траўмы ў адным з першых матчаў турніру. На чэмпіянаце свету ў Англіі ў 1966 годзе каманду чакаў грандыёзны правал. «Селесаа» апынуліся не па зубах венгры і партугальцы, у шэрагах якіх гуляў Эўзеб’ю. Зборная Бразіліі выбыла з першынства ўжо ў падгрупе, што расцэньвалася не інакш як нацыянальная катастрофа. Шэраг ігракоў быў вымушаны некаторы час заставацца ў Еўропе, чакаючы неспакойную сітуацыю на радзіме. Аднак ужо на наступным чэмпіянаце свету ў Мексіцы бразільцы, у складзе якіх зноў бліскаў Пеле, паказалі футбол найвышэйшага класа і выйгралі ўсе матчы першынства. У фінале Бразілія разграміла зборную Італіі 4:1. Пасля таго, як «Селесаа» за кароткі час змаглі тры разы стаць уладальнікамі тытула чэмпіёна свету, пачалася доўгая паласа няўдач:
На чэмпіянаце свету 1994 года ў ЗША Бразілія праз 24 гады зноў атрымала перамогу: пасля цяжкага фіналу супраць зборнай Італіі бразільцы змаглі выйграць у серыі пасляматчавых пенальці 3:2. У складзе Бразіліі асабліва вылучаліся нападаючыя Рамарыу, Бебету, галкіпер Тафарэл, паўабаронца і капітан каманды Дунга, абаронцы Кафу, Бранку. На чэмпіянаце свету 1998 года ў Францыі у складзе «Селесаа» бліскаў знакаміты «зубасцік» Раналду. Бразілія зноў дайшла да фіналу, аднак пацярпела паражэнне ад гаспадароў поля 0:3. Два галы, якія паклалі пачатак разгрому, пасля падач з вуглавых забіў лідар зборнай Францыі Зінедзін Зідан. На чэмпіянаце свету 2002 года ў Японіі і Паўднёвай Карэі Бразілія працягвала паказваць добрую гульню і ў трэці раз запар выйшла ў фінал сусветнага першынства. У фінале яны ўпершыню сустрэліся са сваім галоўным завочным канкурэнтам зборнай Германіі і нанеслі немцам паражэнне 2:0. Браму Германіі абараняў знакаміты брамнік Олівер Кан, які на працягу чэмпіянату паказваў выдатную гульню, аднак у фінале здзейсніў фатальную памылку і прапусціў просты мяч. Найлепшым бамбардзірам першынства стаў Раналду (8 мячоў). У складзе «пентакампеонаў» гуляў шэраг майстроў экстра-класа, такіх як Раналдынью, Раберту Карлус, Кака, Рывалду, Кафу, Лусіу і іншыя. Чэмпіянат свету 2006 года ў Германіі завяршыў серыю моцных выступленняў зборнай Бразіліі. Нягледзячы на зорны склад, каманда падышла да першынства не згулянай і ў слабой кандыцыйнай форме (напрыклад, па меркаванні шматлікіх журналістаў, Раналду меў лішак вагі). Пасля шэрагу перамог Бразілія ў 1/4 фіналу пацярпела паражэнне ад вопытнай французскай зборнай 0:1 (Анры). На чэмпіянаце свету 2010 года ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы ў 1/4 фіналу зборная Бразілія прайграла зборнай Нідэрландаў з лікам 2:1. Трэнер «пентакампеонаў» Дунга цалкам змяніў манеру гульні зборнай у бок прагматычнасці і стаўкі на фінальны вынік. У складзе Бразіліі бліскалі такія ігракі як Жуліу Сезар, Майкон, Лусіу, Кака, Рабінью. Чэмпіянат свету 2016 года другі раз у гісторыі праходзіў у Бразіліі. У параўнанні з першынствам 2010 года амаль поўнасцю абнавіўся склад, месца ветэранаў занялі маладыя ігракі, лідарам зборнай стаў Неймар. Пасля ўпэўненай перамогі ў Кубку канфедэрацый Бразілія лічылася адным з фаварытаў, аднак у паўфінальным матчы супраць зборнай Германіі прапусціла пяць мячоў за першыя 30 хвілін матча, які скончыўся з лікам 1:7 і стаў найбуйнейшым паражэннем Бразіліі ў гісторыі. У мачты за трэцяе месца Бразілія саступіла зборнай Нідэрландаў з лікам 0:3. Няўдачы чакалі Бразілію і ў наступных Кубках Амерыкі. У 2015 годзе, пераадолеўшы групавы этап, Бразілія саступіла ў чвэрцьфінале Парагваю па пенальці. З-за гэтага паражэння Бразілія ўпершыню за доўгі час не трапіла на Кубак канфедэрацый (які праходзіў у 2017 годзе). На юбілейным Кубку Амерыкі 2016 года Бразілія саступіла ў рашаючым матчы групавога этапу Перу (0:1, першае паражэнне ад Перу з 1985 года) і ўпершыню з 1987 года не выйшла з групы. У чэрвені 2016 года новым галоўным трэнерам зборнай Бразіліі быў прызначаны Тыты. Адбор да чэмпіянату свету 2018 пачаўся для бразільцаў удала, яны хутка захапілі лідарства ў паўднёваамерыканскай групе і ў выніку сталі сталі першай зборнай (пасля гаспадароў — зборнай Расіі), якая гарантавала сабе месца на сусветным першынстве. ФормаВыступы на турнірахЧэмпіянат свету
Чэмпіянат Паўднёвай Амерыкі і Кубак Амерыкі
Алімпійскія гульні
Кубак канфедэрацый
Залаты кубак КАНКАКАФЗалаты Кубак чэмпіёнаў свету
КрыніцыСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia