Марта Месараш
Марта Месараш (венг.: Mészáros Márta, нар. 19 верасня 1931, Будапешт) — венгерскі кінарэжысёр. БіяграфіяБацька — скульптар і камуніст Ласла Месараш. У 1935 годзе сям’я эмігравала ў СССР. Бацька загінуў у ГУЛАГу (пазней, у 1968, Марта Месараш зняла пра бацьку дакументальную стужку Памяці Ласла Месараша. Марта пасля Другой Сусветнай вайны вярнулася на радзіму, скончыла сярэднюю школу. Затым вучылася ва УДІКе, скончыла яго ў 1956 годзе, з выкладчыкаў яна ўспамінае А. Даўжэнку, Л. Куляшова, І. Пыр’ева, С. Герасімава, адзначаючы, што яны ў выкладанні былі сканцэнтраваны на тэорыі і нічому не вучылі на практыцы. У 1958 годзе выйшла замуж за Міклаша Янча, у іх нарадзіліся два сыны, зараз яны абодва — кінааператар, дапамагаюць маці. У сярэдзіне 1960-х муж і жонка рассталіся. Здымала дакументальныя і кароткаметражныя фільмы. Першы поўнаметражны гульнявы фільм паказала ў 1968 годзе. Сусветную вядомасць атрымала яе аўтабіяграфічная тэтралогія, распачатая фільмам «Дзённік для маіх дзяцей» (1984). У апошнія гады жыве ў Польшчы. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia