Марцін Антоні Паўловіч
Марцін Антоні ПАЎЛОВІЧ (польск.: Marek (Marcin) Antoni (Antoniusz) Pawłowicz; 9 лістапада 1789, Лагішын — 24 ліпеня 1830, Варшава) — геолаг, асветнік. БіяграфіяНарадзіўся ў шляхецкай сям’і. Вучыўся ў Віленскай гімназіі, скончыў Віленскі ўніверсітэт. У 1808 годзе атрымаў ступень кандыдата філасофіі. Працаваў настаўнікам Віленскай гімназіі, потым у Віцебску. У 1817 годзе пераехаў у Варшаву. Для вывучэння мінералогіі і геалогіі Варшаўскі ўніверсітэт накіраваў М. Паўловіча ў Парыж і Фрыбург. Па звароце ў Варшаву ўпарадкаваў мінералагічны кабінет універсітэта, загадваў ім. Навуковая дзейнасцьСклаў 12 калекцый мінералаў для ваяводскіх гімназій. Выкладаў мінералогію ў Варшаўскім ліцэі, быў прафесарам Аляксандраўскага ўніверсітэта ў Варшаве. Аўтар «Трактата аб уласцівасцях і зачатках базальтаў» (Варшава, 1822), апісання падарожжа ў Італію ў часопісе «Dziennik Warszawski» («Варшаўскі дзённік», 1825), артыкулаў у перыядычным друку. Выдаваў часопіс «Pamietnik fizycznych, matematycznych i statystycznych umiejetnosci…» («Веснік фізічных, матэматычных і статыстычных ведаў», 1829). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia