Марыа Раата (італ.: Mario Roatta; 2 лютага1887, Модэна — 7 студзеня1968, Рым) — італьянскі ваенны дзеяч, адзін з ініцыятараў ваенных злачынстваў італьянскіх войск у Югаславіі супраць славенцаў[2][3].
Біяграфія
14 верасня 1906 года скончыў Ваенную акадэмію Мадэны і атрымаў званне малодшага лейтэнанта пяхоты.
У званні штаб-афіцэра ўдзельнічаў у Першай сусветнай вайне. Пасля вайны быў італьянскім ваенным аташэ ў Варшаве, Хельсінкі, Рызе і Таліне, камандаваў 84-м пяхотным палком «Венецыя», з 1934 па 1936 гады ўзначальваў фашысцкую разведвальную службу.
Увайшоў у Арганізацыю выяўлення і падаўлення антыфашызму. Нягледзячы на тое, што ён не быў фармальным кіраўніком арганізацыі, Раата быў датычны да многіх злачынстваў. У 1939 годзе генерал на працягу некалькіх месяцаў працаваў італьянскім ваенным аташэ ў Берліне, а затым стаў намеснікам начальніка Генеральнага штаба сухапутных войск. У сакавіку 1941, падпарадкоўваючыся маршалу Радольфа Грацыяні, увёў італьянскія войскі ў Югаславію. Са студзеня 1942 года ён камандаваў 2-й італьянскай арміяй у Славеніі і Харватыі.
Раата камандаваў італьянскімі войскамі (пераважна 6-й арміяй) у шэрагу аперацый, уключаючы бітву на Нярэтве; таксама яму даручылі абарону Рыма ў 1943 годзе[4]. Працягваў праводзіць рэпрэсіі супраць антыфашыстаў[5][6].
У пасляваенны час хаваўся ў Іспаніі[3]. Вярнуўся на радзіму незадоўга да сваёй смерці.
Ваенныя злачынствы
Раата стаў адным з арганізатараў генацыду славенцаў у Другой сусветнай, выконваючы загады Беніта Мусаліні па «знішчэнні 500 тысяч славенскіх і харвацкіх варвараў у імя жыццяў 50 тысяч італьянцаў»[7][8].
Генерал асабіста падпісаў «Цыркуляр 3C», які фактычна дазваляў італьянскім салдатам здзяйсняць любыя дзеянні (нават супрацьпраўныя) супраць грамадзянскага насельніцтва акупаванай Славеніі[9][10]. Пры дапамозе нямецкай паліцыі італьянцы пачалі этнічныя чысткі на ўсёй акупаванай тэрыторыі[11]: пакаранні смерцю, захопы ў закладнікі, масавыя забойствы, ссылкі ў канцлагеры, спальванні вёсак. Загады прадпісвалася выконваць цалкам і не выяўляючы да каго-небудзь міласэрнасці[12], каб новыя тэрыторыі былі заселеныя італьянскімі каланістамі[13].
Ахвярамі бязмежжа з боку падначаленых Рааты сталі і харваты ў шэрагу рэгіёнаў[14].
Пры гэтым Раата свядома сабатаваў загад аб выдачы яўрэйскіх бежанцаў немцамі 1942 года[15][16]. 17 лістапада 1942 года пасля сустрэчы з Мусаліні ён адмяніў рашэнне аб выдачы. Усе яўрэйскія ўцекачы былі інтэрнаваныя ў агульны лагер і заставаліся пад аховай італьянскай арміі. Тым самым яны былі выратаваны ад знішчэння[17].
Крыніцы
↑ абMario Roatta // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
↑Nora Levin. The holocaust: the destruction of European Jewry, 1933—1945. — New York: The Schocken Books, 1973. — P. 514—517. Архивированная копия(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2008. Праверана 23 студзеня 2014.
Burgwyn, H. James (2004). "General's Roatta War against the Partisans in Yugoslavia: 1942". Journal of Modern Italian Studies 9 (3): 314–329. doi:10.1080/1354571042000254746.
Cohen, Philip J. (1996). Serbia's Secret War: Propaganda and the Deceit of History. College Station: Texas A&M University Press. ISBN 978-0-89096-760-7.
Heiber, Helmut; Glantz, David M. (2005). Hitler and His Generals: Military Conferences 1942–1945. New York: Enigma Books. ISBN 978-1-929631-09-4.
Hoare, Marko Attila (2006). Genocide and Resistance in Hitler's Bosnia: The Partisans and the Chetniks. Oxford: Oxford University Press. ISBN 978-0-19-726380-8.
Milazzo, Matteo J. (1975). The Chetnik Movement & the Yugoslav Resistance. Baltimore: Johns Hopkins University Press. ISBN 978-0-8018-1589-8.
Pavlowitch, Stevan K. (2007). Hitler's New Disorder: The Second World War in Yugoslavia. New York: Columbia University Press. ISBN 978-1-85065-895-5.
Pedaliu, Effie G. H. (October 2004). "Britain and the 'Hand-over' of Italian War Criminals to Yugoslavia, 1945–48". Journal of Contemporary History 39 (4): 503–529. doi:10.1177/0022009404046752.
Ramet, Sabrina P. (2006). The Three Yugoslavias: State-Building and Legitimation, 1918–2005. Bloomington: Indiana University Press. ISBN 978-0-253-34656-8.
Rodogno, Davide (2006). Fascism's European Empire: Italian Occupation during the Second World War. Cambridge: Cambridge University Press. ISBN 978-0-521-84515-1.
Steinberg, Jonathan (2002). All or Nothing: The Axis and the Holocaust, 1941–1943. London: Routledge. ISBN 978-0-415-29069-2.
Sullivan, Brian R. (October 1995). "Fascist Italy's Military Involvement in the Spanish Civil War". The Journal of Military History 59 (4): 697–727.
Tomasevich, Jozo (1975). War and Revolution in Yugoslavia, 1941–1945: The Chetniks. Stanford: Stanford University Press. ISBN 978-0-8047-0857-9.
Tomasevich, Jozo (2001). War and Revolution in Yugoslavia, 1941–1945: Occupation and Collaboration. Stanford: Stanford University Press. ISBN 978-0-8047-3615-2.