Малагская аперацыя
Малагская аперацыя — кульмінацыя студзеньска-лютаўскага наступленнея сумесных італьянска-нацыяналістычных сіл для захопу порта Іспанскай Рэспублікі Малагі падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Удзел мараканцаў і італьянскіх танкаў з нядаўна прыбылага італьянскага экспедыцыйнага корпуса прывёў да поўнага разгрому рэспубліканскай арміі і здачы горада. Напярэдадні аперацыіГалоўная ўвага рэспубліканскага камандавання была звернута на цэнтральны фронт і на абарону Мадрыда. Паўднёвая армія мяцежнікаў не мела дастатковых сіл для наступлення на сталіцу і змагла арганізаваць аперацыю толькі пасля высадкі італьянскіх экспедыцыйных войскаў у паўднёвых партах Іспаніі. Аб гэтых планах рэспубліканцы мелі звесткі ўжо да пачатку студзеня, але намеры інтэрвентаў для рэспубліканскага камандавання яшчэ былі няясны. План мяцежнікаў і інтэрвентаў — на першым этапе аперацыі авалодаць Эстэпанай, Сан-Пэдра і Марбелья, а затым правесці адначасовае наступленне на Малагу з захаду, поўначы і паўночна-усходу. Ход баявых дзеянняў14 студзеня нацыяналісты пачалі наступленне ўздоўж берага пры садзейнічанні флоту. З захопам Сан-Пэдра і Марбельі 17 студзеня мяцежнікі выканалі першую частку плана, пасля чаго 23 студзеня занялі Альхаму. 24 студзеня — 1 лютага актыўных дзеянняў не было. 1 лютага паўстанцы павялі наступленне з захаду. 5 лютага караблі мяцежнікаў абстралялі Малагу, знішчыўшы тэлеграфную сувязь з цэнтральным камандаваннем. 5-6 лютага наступленне на поўначы, дзе ўведзены ў бой шматлікія танкеткі і самалёты. Да вечара 6 лютага заняты горад Кальменары. Флот абстраляў аэрадром ля Малагі і знішчыў частку рэспубліканскіх самалётаў[15]. 7 лютага танкі паўстанцаў падышлі ўшчыльную да горада з поўначы, флот мяцежнікаў працягваў абстрэльваць Малагу. Рэспубліканцы пачалі эвакуацыю. 8 лютага нацыяналісты працягвалі наступленне, нанёсшы галоўны ўдар з поўначы ад Кальменары і Антэкеры італьянскімі войскамі. У той жа дзень паўночная група інтэрвентаў і мяцежнікаў заняла Малагу. Большая частка афіцэраў штаба рэспубліканскай арміі засталася ў Малазе і перайшла на бок праціўніка, аддаўшы перад гэтым панічныя загады аб паспешным адыходзе. Адыход звярнуўся ў бязладнае адступленне дэмаралізаваных войскаў. Толькі прыбыццё з Цэнтральнага фронту інтэрнацыянальнай і адной іспанскай брыгады затрымала далейшае наступленне праціўніка[15]. ЗначэннеУ выніку аперацыі мяцежнікі значна скарацілі працягласць фронту і вызвалілі 15 тысяч войскаў для аперацыі на іншых участках. Для рэспубліканцаў страта тэрыторыі і берагавой паласы з портам Малага была сур’ёзным ударам. Малагская аперацыя стала першай, у якой у масавай колькасці былі ўведзены ў бой агульнавайсковыя злучэнні рэгулярных часцей італьянскай арміі[16]. Масавыя забойствыГрамадзянскае насельніцтва паспрабавала эвакуявацца з Малагі ў Альмерыю па прыбярэжнай дарозе, пры гэтым некалькі тысяч загінула пад абстрэламі і бамбардзіроўкамі, а выжылыя былі сустрэты ў Альмерыі варожа, паколькі там асцерагаліся помсты з боку нацыяналістаў. Тыя, што засталіся ў Малазе падвяргаліся забойствам і здзекаванням з боку паўстанцаў, у горадзе было некалькі брацкіх магіл. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia