Марына Аляксандраўна Арзамасава
Марына Аляксандраўна Арзамасава (нар. 17 снежня 1987, Мінск, БССР) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў бегу на 800 метраў. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа. Бацька — Аляксандар Катовіч, займаўся скачкамі ў вышыню; маці — Равіля Аглетдынава, чэмпіёнка Еўропы і СССР у бегу на сярэднія дыстанцыі. Калі Марыне было 11 гадоў маці загінула, і яна пераехала жыць у Калінінград да матуліных сяброў — сям'і трэнераў — Аляксандра і Надзеі Гадзіятавых. Пасля заканчэння 10 класа пераехала назад у Мінск, каб скончыць школу. Затым закончыла юрыдычны факультэт БДУ. На Чэмпіянаце свету 2011 — 21-я, Чэмпіянаце свету 2012 — 8-я, Чэмпіянаце Еўропы 2012 — 4-я. Стала чэмпіёнкай Еўропы ў бегу на 800 метраў (2014). Чэмпіёнка свету ў бегу на 800 метраў (2015). Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 года ў катэгорыі бег 800 метраў[3]. На Летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года заняла 7 месца на дыстанцыі 800 м 1.59,10[4]. Замужам, мае дачку. Лейтэнант ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь.[5] Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia