Марына Аляксандраўна Сліўко
Марына Аляксандраўна Сліўко (нар. 30 чэрвеня 1962, г. Ленінград) — беларуская паэтэса. БіяграфіяНарадзілася 30 чэрвеня 1962 года ў Ленінградзе. Скончыла школу ў Магілёве, атрымала дыплом сацыяльнага педагога ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова. Большая частка яе працоўнай дзейнасці была звязана з РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Ветэран Магілёўскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі. Кіруе літаратурным аб`яднаннем «Магістраль» пры Культурна-спартыўным цэнтры Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі. Там жа ўсе гады яна — актрыса народнага тэатра «Золак». Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[1]. ТворчасцьПершы вершаваны зборнік «Зорныя Арэлі» спалучыў у сабе і касмічныя фантазіі, і лірыку, і філасофскія думкі, і нават цыкл дзіцячых вершаў. Гэта своеасаблівы экскурс па таямніцам чалавечых мараў. Бібліяграфія
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia