Марына Віктараўна Літвінчук
Марына Віктараўна Літвінчук (12 сакавіка 1988, в. Сотнічы, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць) — беларуская спартсменка (веславанне на байдарках), заслужаны майстар спорту Беларусі, трэнер спартыўнай каманды Міністэрства ўнутраных спраў. Бронзавы прызёр ХХХ і ХХХІ летніх Алімпійскіх гульняў (2012, Лондан; 2016, Рыа-дэ-Жанэйра), чэмпіёнка (2015, 2019), сярэбраны (2010, 2014, 2018, 2019) і бронзавы (2011, 2013, 2014, 2019) прызёр чэмпіянатаў свету, мнагакратная чэмпіёнка (2011, 2014, 2015, 2016), сярэбраны (2012, 2014, 2016) і бронзавы (2010, 2011, 2016) прызёр чэмпіянатаў Еўропы, чатырохкратная чэмпіёнка (2015, Баку; 2019, Мінск), сярэбраны (2019) і бронзавы (2019) прызёр Еўрапейскіх гульняў. Скончыла факультэт фізічнай культуры МДПУ імя І. П. Шамякіна (2013) [3]. 11 студзеня 2022 года за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях 2021 года ў г. Токіа (Японія) была узнагароджана ордэнам Айчыны III ступені[4] Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia