Марына Дзмітрыеўна Троіцкая
Марына Дзмітрыеўна Тро́іцкая[2] (22 снежня 1913[1], Мінск[1] — 1990[1]) — беларуская савецкая актрыса тэатра і рэжысёр радыё, Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1971[2]). БіяграфіяНарадзілася 22 снежня 1913 года ў Мінску. У 1931 годзе скончыла драматычныя курсы пры Беларускім тэхнікуме сцэнічнага мастацтва ў Мінску. З 1931 года працавала ў Вандроўным тэатры імя Ф. Э. Дзяржынскага. У 1932—1949 гадах — актрыса Беларускага тэатра імя Янкі Купалы. З 1949 года М. Д. Троіцкая на Беларускім радыё. Працавала ў якасці тонмайстра ў 1949—1957 гадах, рэжысёра літаратурна-драматычнага вяшчання ў 1957—1963 гадах, галоўнага рэжысёра ў 1964—1974 гадах. Памерла ў 1990 годзе. ТворчасцьНа Беларускім радыё М. Д. Троіцкая паставіла больш за 30[2] радыёпастановак, сярод якіх радыёспектаклі па творах беларускіх пісьменнікаў: «Зорка Венера» Б. Бур’яна і І. Нісневіча (1960), «Збянтэжаны Саўка» Л. Родзевіча і «Вераснёвыя ночы» К. Чорнага (1963), «Навальніца над полем» («Людзі на балоце») І. Мележа і «Бацькаўшчына» К. Чорнага (1966), «Сэрца на далоні» І. Шамякіна (1967), «Вяртанне ў маладосць» («Гарадок Устронь», «На парозе будучыні») М. Лобана (1968), «Круты бераг ракі» В. Быкава (1973), «Новая зямля» па паэме Я. Коласа (1976) і іншыя. Аўтар запісаў майстроў беларускай сцэны, літаратурных і музычных кампазіцый, радыёвіктарын, радыёчасопісаў, буйных і малых радыёпастановачных форм. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia