Леапольд Іванавіч Родзевіч
Леапольд Іванавіч Родзевіч (12 чэрвеня 1895, фальв. Кур'янаўшчына, Вілейскі павет, цяпер Лагойскі раён, Мінская вобласць — 1938) — беларускі драматург, тэатральны і нацыянальны дзеяч. Біяграфічныя звесткіПаходзіў са збяднелага шляхецкага роду. Брат Часлава Родзевіча. ![]() У 1909 скончыў гарадское вучылішча ў Вілейцы. Пад уплывам «Нашай нівы» пачаў пісаць па-беларуску. У 1914 пераехаў у Вільню, перад наступленнем нямецкіх войск у 1915 годзе пакінуў горад. З 1919 года жыў у Мінску, у 1921 годзе зноў вярнуўся ў Вільню. Рэдагаваў беларускія газеты ў Вільні: «Беларускі звон», «Наша будучыня» (1922—1923), з 1921 дзеяч Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі (БРА). Адзін з ініцыятараў уступлення ў 1923 БРА ў КПЗБ. Арыштоўваўся ў 1923. У 1924 сакратар Гродзенскага падпольнага акружкама КПЗБ. З-за пераследу ўладаў увосень 1925 перабраўся ў Мінск. Кіраваў замежнай рэдакцыяй прадстаўніцтва ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б, быў рэдактарам «Бюлетэня ІДК КПЗБ», у 1925-34 рэдактар газеты «Чырвоны сцяг» і часопіса «Бальшавік», працаваў у Камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі пры АН БССР. Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1933 года па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». Адпраўлены ў Саратаў, дзе працаваў у лясніцтве. Паўторна арыштаваны ў 1938 годзе. Дакладная дата гібелі невядомая. ТворчасцьДрукаваўся з 1912. Аўтар п'ес: «Пакрыўджаныя», «Блуднікі», «Збянтэжаны Саўка», «Пасланец», «Багаты і бедны», «Досвіткі», «Кавалі», «Конскі партрэт», зборнікаў вершаў: «Беларусь» (1922), «На паняволеных гонях» (1928), зборнікаў апавяданняў: «Рэвалюцыйным шляхам» (1928), «Вогнішча барацьбы» (1930). Многія творы Леапольда Родзевіча, асабліва «Збянтэжаны Саўка», ставяцца тэатральнымі калектывамі Беларусі. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia