Марыя Адэльбарг
Марыя Адэльбарг (швед. Maria Adelborg, поўнае імя Maria Eleonora Amalia Adelborg; 6 снежня 1849 — 23 красавіка 1940) — шведская мастачка па тэкстылю. Унесла значны ўклад у шведскае тэкстыльнае мастацтва, выконвала дэкаратыўныя ўпрыгажэнні для царкоўных і свецкіх мэтаў у сярэднявечным і старажытным скандынаўскім стылі. БіяграфіяНарадзілася 6 снежня 1849 года ў Карлскруне ў сям’і ваеннага і мастака Брора Адэльбарга і яго жонкі Хедвіг Катарыны (Hedvig Catharina, 1820—1903); сёстры Атылія Адэльбарг і Гертруда Адэльбарг. З 1886 па 1899 год Марыя працавала ў Стакгольме ў краме з назвай «Шведская мастацкая выстава» у Сельмы Гёбель, а ў 1900—1907 гадах працавала ў асацыяцыі Сяброў рукадзелля (Handarbetets vänner). У 1889 годзе здзейсніла навучальныя паездкі ў Нідэрланды і Францыю, у 1895 годзе — у Англію. Сярод яе выбітных прац — дыван у капліцы Біргіта ў Рыме і казулы для стакгольмскай царквы Сафіі. У 1894 годзе за свае працы была ўдастоена прыза Сафі Адлерспарэ. У 1907 годзе Марыя Адэльбарг сышла з асацыяцыі Сяброў рукадзелля і разам са сваімі сёстрамі жыла ў Гагнефе, дзе памёрла 23 красавіка 1940 гады. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia