Марыя Алегаўна Сур
Марыя Алегаўна Сур (укр.: Марія Олегівна Сур; нар. 31 снежня 2004, Запарожжа, Украіна [2]) — шведска-украінская спявачка. Удзельнік «Голасу краіны-12» і шведскага нацыянальнага адбору на конкурс песні «Еўрабачанне». БіяграфіяНарадзілася ў Запарожжы. Вучылася ў Запарожскім нацыянальным універсітэце[3]. У 2022 годзе ўдзельнічала ў дванадцатым сезоне шоў «Голас краіны»: спачатку ў камандзе Надзеі Дарафеевай, затым — Вольгі Паляковай[4]. Праз пачатак поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну разам з маці з’ехала ў Швецыю[3]. Пасля дзякуючы спявачцы Сары Доун Файнер выступіла на дабрачынным канцэрце на Авічы-Арэне ў Стакгольме з песняй гурта Destiny’s Child «Survivor»[5]. Кар’ераУ чэрвені 2022 года падпісала пагадненне з лэйблам Warner Music Sweden[6]. Прымала ўдзел у Melodifestivalen 2023, шведскім адборы на Еўрабачанне-2023, з песняй «Never Give Up». Прайшла з другога чвэрцьфіналу ў фінал[7], дзе заняла дзевятае месца[8]. Улетку 2023 года ўдзельнічала ў туры Diggiloo па Швецыі[9]. У 2024 годзе зноў прыняла ўдзел у Melodifestivalen 2024 з песняй «When I’m Gone»[10]. У фінале конкурсу, які адбыўся 9 сакавіка, спявачка заняла 7 месца, набраўшы 72 балы[11]. Дыскаграфія
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia