Марыя Ганна Баварская (1551—1608)
Марыя Ганна Баварская |
---|
ням.: Maria Anna von Bayern | |
Нараджэнне |
21 сакавіка 1551
|
Смерць |
29 красавіка 1608(1608-04-29)[1] (57 гадоў)
|
Месца пахавання |
|
Род |
Вітэльсбахі |
Бацька |
Альбрэхт V Баварскі[3] |
Маці |
Ганна Аўстрыйская[3] |
Муж |
Карл II, эрцгерцаг Аўстрыі[3][4] |
Дзеці |
Фердынанд II Габсбург, Ганна Аўстрыйская, Марыя Крысціна Аўстрыйская[d], Кацярына Рэната Аўстрыйская[d], Грэгорыя Максімільяна Аўстрыйская[d][5], Элеанора Аўстрыйская[d], Максімільян Эрнст Аўстрыйскі[d], Маргарыта Аўстрыйская[3], Леапольд V Аўстрыйскі[d], Канстанцыя Габсбург, Марыя Магдаліна Аўстрыйская[d], Карл Аўстрыйскі[d], Ferdinand von Habsburg[d][5], Elisabeth Erzherzogin von Österreich[d][5] і Karl Erzherzog von Österreich[d][5] |
Веравызнанне |
Каталіцкая Царква |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя Ганна Баварская (ням.: Maria Anna von Bayern; 21 сакавіка 1551, Мюнхен — 29 красавіка 1608, Грац) — жонка эрцгерцага Карла II Штырыйскага.
Біяграфія
Марыя Ганна была старэйшай дачкой герцага Баварыі Альбрэхта V і Ганны Аўстрыйскай. Яна была чацвёртым дзіцем у сям’і, сярод яе братоў і сясцёр былі Вільгельм V, Эрнст Баварскі, Фердынанд Баварскі і Марыя Максіміліяна.
Яе дзедам і бабкай па бацькаўскай лініі былі Вільгельм IV і Марыя Якоба Бадэнская, па матчынай лініі — Фердынанд I і Ганна Венгерская.
26 жніўня 1571 года ў Вене Марыя Ганна стала жонкай свайго дзядзькі Карла II (1540—1590). Пасля смерці Карла выхаваннем дзяцей (у прыватнасці, будучага імператара Фердынанда II) займаўся брат Марыі Ганны, герцаг Вільгельм V.[6]
Сканала Марыя Ганна Баварская 29 красавіка 1608 года, перажыўшы мужа на васямнаццаць гадоў.
Дзеці
На працягу 19 гадоў шлюбу нарадзіліся 15 дзяцей:
- Фердынанд (1572),
- Ганна (1573—1598), жонка караля Польшчы Жыгімонта III,
- Марыя Крысціна (1574—1621), жонка Жыгімонта Батары,
- Катарына (1576—1595),
- Елізавета (1577—1586),
- Фердынанд (1578—1637), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынанд II,
- Карл (1579—1580),
- Грэгорыя (1581—1597),
- Элеанора (1582—1620),
- Максіміліян Эрнст (1583—1616),
- Маргарыта (1584—1611), жонка караля Іспаніі Філіпа III,
- Леапольд (1586—1632), эрцгерцаг Аўстрыйскі, жанаты на Клаўдзіі Медычы,
- Канстанцыя (1588—1631), другая жонка караля Польшчы Жыгімонта III,
- Марыя Магдалена (1589—1631), жонка Козіма II Медычы,
- Карл (1590—1624), вялікі магістр Тэўтонскага ордэна, біскуп.
Зноскі
Літаратура
- HAMANN, Brigitte, Die Habsburger: Ein Biografisches Lexicon (Munich: Piper, 1988).
- SÁNCHEZ, Magdalena, (2000) A Woman’s Influence: Archduchess Maria of Bavaria and the Spanish Habsburgs. In C. Kent, T.K. Wolber, C.M.K. Hewitt (Eds.) The lion and the eagle: interdisciplinary essays on German-Spanish relations over the centuries (pp. 91–107). New York: Berghahn Books.
 Марыя Ганна Баварская (1551—1608) — продкі |
---|
|
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|
|