Марыя Георгіеўна Проніна
Мары́я Гео́ргіеўна Про́ніна (24 лютага 1931 — 2008) — доктар юрыдычных навук, Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь, прафесар кафедры савецкага права Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі[1]. БіяграфіяМарыя Георгіеўна скончыла Мінскі юрыдычны інстытут у 1952 годзе. Працавала ў Міністэрстве Юстыцыі Беларускай ССР на пасадзе старшага кансультанта з 1953 па 1956 год[1]. Працавала старшым кансультантам аддзела органаў ЗАГС Міністэрства юстыцыі БССР (1956 год), а з 1960 года пераведзена на працу ў Вярхоўны Суд Беларускай ССР у якасці кансультанта па абагульненні судовай практыкі.[2] З 1960 года залічана ў аспіранту аддзела прававых навук Акадэміі Навук Беларускай ССР. Працавала на пасадах малодшага навуковага супрацоўніка, а потым і старшага навуковага супрацоўніка гэтага ж аддзела з 1965 па 1984 год. Была загадчыцай кафедры савецкага права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта народнай гаспадаркі з 1984 па 1994 год, з 1994 па 1996 прафесар той жа кафедры, а ўжо з 1996 працавала Генеральным саветнікам, начальнікам міжнародна-прававога і працэсуальна-прававога аддзелаў Эканамічнага суда СНД. Абараніла кандыдацкую дысертацыю ў 1964 годзе ў Інстытуце дзяржавы і права АН СССР па тэме «Дагавор маёмаснага найму паміж сацыялістычнымі арганізацыямі». У 1981 годзе ўжо доктарскую дысертацыю на тэму «Забеспячэнне выканання норма абавязацельственнага права» ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце савецкага заканадаўства[2]. Вяла педагагічную і навукова-даследчую работу ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, Беларускім дзяржаўным універсітэце, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Была членам савета па абароне доктарскіх дысертацый пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. Узнагароды і званніЗаслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны». Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia